"Старт" (Ворша) пачне сезон зь -3 пунктамі

Feb 13, 2020 13:39

Бліжэйшы чэмпіянат аршанцы пачнуць зь -3 пунктамі. Такі пасіў вызначаны нашай камандзе за ўдзел у дагаварных матчах. Суд яшчэ чакае вінаватага - абаронцу Аляксея Казлова. Акрамя ФКО, на 3 пункты па 100-м артыкуле Дысцыплінарнага кодэксу Беларускай федэрацыі футболу аштрафаваныя "Ліда" і "Нёман-Агра". Сьветлагорскі "Хімік" па гэтым артыкуле атрымаў 9 пунктаў у пасіў. "Нафтан" пачне сезон зь -15 пунктамі, таму аўтаматычна мінімум на некалькі тураў апынецца на апошнім месцы І лігі.

Нёман (Стоўбцы), Хімік (Сьветлагорск), Старт Орша, Нафтан (Наваполацк), чыноўнікі, Ліда

Previous post Next post
Up