1 лютага "Ўзьлёт" гуляе зь лідэрам лігі

Jan 29, 2020 09:46

1 лютага нас чакае вялікі валейбольны дзень. Абодва аршанскія клубы правядуць свае хатнія матчы. Для зручнасьці яны пастаўлены адзін за адным. Спачатку, а 13-й гадзіне "Кацюша" прыме суперніц па дывізіёне Б жаночага першынства Беларусі з "Атланта" (Баранавічы). Матч першага кола скончыўся для аршанак паразай 0:3. А затым, а 16-й "Узьлёт" сустрэнецца зь лідэрам дывізіёну Б мужчынскага чэмпіянату сталічным РДУАРам. У першым коле ўпартая барацьба ў Менску скончылася на карысьць супернікаў, "Узьлёт" саступіў 2:3. Цяпер чакаем рэваншу. Прыходзьце ў с/к "Легмаш"!


анонс, ВК "Узьлёт", валейбол, ВК Кацюша

Previous post Next post
Up