Аляксандар Вопсеў - новы галоўны трэнер "Старта"

Jan 27, 2020 17:01


Наша каманда знайшла новага трэнера, сфармаваны трэнерскі штаб. Аршанцаў прыняў Аляксандар Вопсеў, а дапамагаць яму будуць Аляксандар Чайка і легенда ФКО Мікалай Кітаёў.

Аляксандар Вопсеў раней працаваў з дублем магілёўскага "Дняпра", у студзені 2015 года ўзначаліў асноўную каманду, дзе працаваў да лютага 2016-га. Затым прыняў іншую каманду з Магілёва - "Тарпеда". Аднак там праз пэўны час пачаліся арганізацыйныя праблемы, і каманда зьнікла. Увосень 2019 года Вопсеў узначаліў "Граніт" зь Мікашэвічаў, зь якім працаваў да канца сезона. Пры ім "Граніт" правёў 14 паядынкаў, заваяваў 5 перамог, згуляў 5 нічыіх і 4 разы саступіў.



Аляксандар Вопсеў

Аляксандар Чайка, які будзе працаваць адным з памочнікаў Вопсева, былы паўабаронца зборнай Беларусі, у якой ён згуляў 16 матчаў. На Радзіме выступаў за магілёўскі "Дняпро", у Расеі за "Аланію", "Крылы Саветаў", "Ростсельмаш" і пецярбургскае "Дынама", а таксама стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Казахстана ў складзе кустанайскага "Табола". Скончыў кар'еру ў магілёўскім "Дняпры", адкуль і зьязджаў на доўгія легіянерскія гады. У складзе "Дняпра" Чайка стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі. У трэнерскай кар'еры пакуль дасягненьняў не было.



Аляксандар Чайка падчас гульнявой кар'еры ў складзе "Аланіі" (Уладзікаўказ, Паўночная Асетыя, Расея)

А цяпер паказчыкі набору пунктаў пра папярэдніх трэнерах ад часу вяртаньня ў І лігу (у % ад максімальнай колькасьці пунктаў). Самым эфектыўным трэнерам "Старта" бясспрэчна зьяўляецца Юры Канаплёў, які працаваў з камандай два сезоны.


Старт Орша, Ю.Канаплёў, трэнеры, артыкулы

Previous post Next post
Up