Гісторыя нашага клуба неадрыўная ад гісторыі завода. Ён доўгія гады трымаў на балансе "Старт". Вядома, не забываючы пра непасрэдныя абавязкі. І сёньня на выставах, у калекцыях. ды й проста ў дамах людзей ня толькі ў Беларусі можна знайсьці швейную машынку "Орша" вытворчасьці Завода швейных машын (ЗШМ), які потым стане "Легмашам". А ў 1964 годзе ў Барысаве былі выпушчаныя запалкі з выявамі аршанскай швейнай машынкі.