3-га верасьня гуляем са "Смаленскам"

Sep 02, 2019 09:00

У дзень, пра які сьпявае вядомы расейскі сьпявак Шуфуцінскі, аршанскі "Старт" у чарговы раз прымае ў таварыскай гульні "Смаленск". Нагадваем, што супернік ня здолеў заявіцца на чэмпіянат Расеі сёлета, таму праводзіць выключна таварыскія матчы. Гульня на аршанскім стадыёне "Лакаматыў", пачатак а 13:00. Ну, а паколькі эмблема новаўтворанага ФК "Смаленск" ужо неаднаразова мільгацела ў нашым блогу, мы, каб не ствараць у сімпатыкаў роднага ФКО кагнітыўных дысанансаў, адчуваньняў дэжавю ды іншага сацыяльнага анамнезу, апублікуем лепей падборку эмблемаў каманд, якія існавалі ў блізкім да нас Смаленску ў папярэднія гады. Не шанцуе смалянам з кіраўнікамі ў футболе, вечна то забіваюць каго, то грошы раскралі, то паперы не аформілі. Сітуацыя яшчэ болей ахавая, чым у многіх клубаў чэмпіянату Беларусі.






анонс, Беларусь, Старт Орша, Смаленск

Previous post Next post
Up