25.10.2015 Выправа ў Кобрын.

Oct 27, 2015 21:30


На перадапошнюю і адначасова адну з самых далекіх выпраў гэтага сезону адправілася няшмат фэнаў нашага клубу, але тыя хто усё ж здолеў выправіцца на шлях у горад Кобрын, былі і ёсць сапраўднай "асновай" і касцяком аршанскага фан-руху. А чакалі іх наперадзе больш чым цэлыя суткі на шляху да футболу! Выправа прабівалася на цягніках, у якіх фэны "Оршы" правялі амаль 26 гадзін. Цягнік Орша адправіўся з нашага гораду ўвечары суботы, і ранкам нядзелі аршанскіх заўзятараў сустракаў горад Жабінка (ці як яго можна ласкава называць - Квакенбург)), і сустракаў краявідамі, вартымі фільмаў жахаў, то бок туман, амаль поўная адсутнасць людзей і так далей. У Жабінцы сустрэча з прадстаўнікамі мясцовага руху, якія таксама падтрымалі ФКО у гэтым матчы. На жаль, на дадзены момант у Жабінцы свайго футбольнага клубу няма, "Арыён" расфармавалі некалькі гадоў таму, таму мясцовыя пераважна падтрымліваюць суседзяў з "Гарадзеі" ды "Бярозы". Напярэдадні нас чакала многа шпацыру па Жабінцы, агляд гораду і так далей.










Але ж надышоў час, і цягнік на Кобрын за нейкія 25 хвілін дамчаў фанаў "Оршы" ды жабінкоўцаў да пункту прызначэння. А ўжо на кобрынскім вакзале ўся весялуха была спынена кобрынскімі міліцыянтамі. Таму гораду, ня кажучы пра нейкія ягоныя славутасці, аршанцы так і не ўбачылі. Але самым прыкрым стала тое, што ў выніку паводзін міліцыі (адмовы на наведванне гульні тым, у каго не было пры сабе пашпартоў ці іншых дакумэнтаў), сектар "Оршы" на матчы налічваў толькі 7 чалавек, а ўсяго  падтрымаць нашу каманду ў Кобрын прыехалі амаль 30 чалавек.







Але і гэткай колькасцю нашаму клубу была забяспечана добрая падтрымка, і нашыя хлопцы, згуляўшы  ўнічыю з лікам 1:1, забяспечылі "Оршы" удзел у Першай лізе у наступным сезоне. Хаця, калі б аршанскія гульцы выкарысталі нават палову момантаў, лік мог бы быць значна вышэйшым і на нашу карысць. Таксама Кобрын уразіў аршанскіх фэнаў вельмі малой колькасцю людзей на трыбунах. На матчы не прысутнічала нават 100 чалавек. І гэта нягледзячы на выходныя і добрае надвор'е. Што тут гаварыць, у Воршы нават на гульні, якія праходзяць у сераду ў працоўны час, народу на тэрасах значна больш!







Таксама трэба адзначыць, што калі на апошніх 10 хвілінах гульні на сектары застаўся толькі фанат ФКО (так склаліся абставіны), каманда падыйшла ды у поўным складзе падзякавала яму за падтрымку. Пасля ж гульні аршанцаў зноў чакаў цягнік, піва ды 14 гадзін на шляху да роднага гораду. Орша сустрэла ультрасаў ФКО ранкам панядзелка дробным дажджом ды непаўторным адчуваннем дому))

ФК Орша, ультрас, Кобрын, Жабінка, выправы, Аршыца ультрас

Previous post Next post
Up