Большасьць супорту "Оршы" ня трапіла на матч з "кобрынам"

Oct 26, 2015 13:51

Справаздача з выправы ў кобрын яшчэ наперадзе, а пакуль распавядзём, чаму большасьць фэнаў ня трапіла на гасьцявы сектар.

Большасьць супорту "Оршы" ня трапіла на матч з "кобрынам". На гарачую гасьцявую гульню разам з аршанскімі хлопцамі адправіліся нашы сябры з Жабінкі. Але на сектар прайшлі толькі 7 чалавек, у якіх былі пры сабе пашпарты. Яшчэ 20 чалавек, сярод якіх былі і некаторыя аршанцы, і некаторыя жабінкаўцы, былі затрыманыя міліцыяй на вакзале і з уяўнай мэтай "высьвятленьня асобы" гэтыя людзі адправіліся замест стадыёна ў міліцэйскі пастарунак. Прычым чытацкія білеты зь бібліятэкі, напрыклад, не прымаліся да разгляду. Абсурдная сітуацыя - на выбары, якія сёлета зноў былі цыркам на дроце, пасуе любы дакумент зь імём, прозьвішчам і фотаздымкам чалавека, а для ўсталяваньня асобы на вуліцы гэта ўжо нібыта і не дакумент. Ідыёцкая і павольная працэдура катаньня пальчыкаў, праверкі пашпартных дадзеных  - у выніку ультрас былі выпушчаны з пастарунку толькі па заканьчэньні гульні і на аўтазаку адвезены на вакзал, дзе прабылі пад наглядам увесь час да зваротнага цягніка. Ніхто не перашкаджаў міліцыянтам адвезьці фанатаў на стадыён, а потым забраць зь яго, як даўно робіцца ўва многіх гарадах. Але ў сучаснай Беларусі многія правы проста ігнаруюцца. Асабліва крыўдна тым аршанцам, якія патрацілі на адну дарогу ў абодва бакі больш за суткі, змарнавалі шмат грошай, праехалі звыш 1.300 кіламетраў, а на футбол ня трапілі, хаця паводзілі сябе абсалютна законна.

Ведаем, што скажуць традыцыйныя праціўнікі фанатаў у нашым гнілаватым грамадзтве. Але абавязку насіць пры сабе дакументы ў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь няма, гэтага не прапісвае ніводзін закон! Адпаведна, жыхар Оршы можа колькі заўгодна часу знаходзіцца ў тым жа Кобрыне. Хадзіць на футбол у Беларусі можна зусім без дакументаў, і калі чалавек нічога не парушае, яго не маюць права затрымліваць! Нічога парушана не было - проста чарговае бязладдзе з боку "пагонаў", якое вырашыла істотна скараціць гасьцявы сектар. На такія дзеяньні скардзіцца бязвынікова, колькі ўжо фанаты розных клубаў спрабавалі - сэнсу няма, прыйдзе стандартная адпіска: "парушэньняў з боку супрацоўнікаў міліцыі ня выяўлена".

Грамадзянін мае права хадзіць на футбол вольна, не прад'яўляючы кожнаму міліцыянту дакументы. Мы салідарныя з нашымі італьянскімі калегамі, якія пратэстуюць супраць абавязковай карты заўзятара, так званай "tessera". Футбол з абавязковымі дакументамі пры сабе - антыканстытуцыйны крок, які да таго ж перашкаджае атрымліваць асалоду ад футбола і дае лішняе права супрацоўнікам органаў тварыць беззаконьне.





Segnala una gioco ospite di Kobrin deve ancora arrivare, ma spiegare perché la maggior parte dei tifosi non ha ottenuto al settore ospiti.

La maggior sostegno "Orša" non ha ottenuto un match con "Kobrin". In un gioco caldo per gli ospiti con ragazzi Orša andato i nostri amici da Žabinka. Ma il settore ha tenuto solo 7 persone che hanno avuto un passaporto. Altri 20 persone, tra i quali erano un po 'e un po' persone da Žabinka e  un po' da Orša, sono stati arrestati dalla polizia alla stazione e l'ordine immaginario di "determinare l'identità", invece di queste persone è andato allo stadio alla stazione di polizia. Inoltre, le carte dalla libreria, per esempio, non sono state prese in considerazione. La situazione assurda - le elezioni, che quest'anno sono stati di nuovo un circo sul filo, si adatta a qualsiasi documento con il nome, il cognome e la foto della persona e di individuare la strada è come e non il documento. Dita procedura pattinaggio stupidi e lenti, il controllo dei dati allo passaporto - a seguito degli ultras sono stati rilasciati dal sito unico gioco finita e risone guidato di nuovo alla stazione, dove rimasero sotto osservazione in ogni momento fino al ritorno del treno. Nessuno interferito con la polizia a prendere i fan allo stadio, e poi raccoglierlo, per quanto tempo viene fatto in molte città. Ma in Bielorussia di molti diritti di oggi sono semplicemente ignorati. Soprattutto insultato il Ultras Orša che ha trascorso una strada in entrambe le direzioni durante la giornata, abbiamo perso un sacco di soldi, guidato più di 1.300 chilometri, e il calcio non sono stati inclusi, anche se educati perfettamente legale.

Sappiamo che i fan diranno gli avversari tradizionali nella nostra società corrotta. Ma i doveri portano con sé i documenti dei cittadini della Repubblica di Bielorussia no, non prevede alcuna legge! Di conseguenza, un residente di Orša può essere un sacco di tempo nello stesso Kobrin. Andando a calcio in Bielorussia è completamente documentato, e se la persona non ha violato il suo diritto di trattenere non sono! Niente di rotto non era - solo un altro oltraggio dalla "caccia", che ha deciso di ridurre in modo significativo il settore ospite. Per tali azioni a lamentarsi inutilmente come molti fan di diversi club hanno provato - non ha senso, verrà risposta formale di serie: "sono non stati identificati violazioni da parte della polizia."

Un cittadino ha il diritto di andare al calcio liberamente senza presentare documenti ogni poliziotto. Siamo solidali con i nostri colleghi italiani, che protestano contro la ventola della scheda obbligatoria, la cosiddetta "tessera". Calcio documenti obbligatori con voi - passaggio incostituzionale, che impedisce anche godere del calcio e dà diritto al personale in eccesso di illegalità.

супраць сучаснага футбола (AMF), Італія, ультрас, Беларусь, acab, Аршыца ультрас

Previous post Next post
Up