Міжсезоньне ідзе, многія клубы 1-й лігі ўжо даўно актыўна трэніруюцца, пачалі праводзіць таварыскія матчы. А ў Оршы яшчэ не адбылося выхаду з адпачынку. Ня будзем мець вялікіх ілюзій на сезон, пакуль у супернкаў закладаецца фізічная база, а ў некаторых ужо сфармаваны шкілет каманды на бліжэйшы чэмпіянат, у нас усё ў таямніцы. Можна казаць што заўгодна, а за высокія месцы мы наўрад ці будзем біцца. Застаецца толькі любіць клуб і футбол:) Будзьце сіня-белымі пры любых абставінах!