Камунальнік (Слонім) - Старт (Орша). Анонс зь гісторыяй усіх сустрэч

Sep 22, 2017 12:11

У загалоўку мы напісалі каманды з такімі назвамі, зь якімі, на нашую думку, яны мусяць быць. "Камунальнік" і "Старт" сустракаліся паміж сабой нямала, прычым у розных лігах. Нашыя супернікі нават пасьпелі нядоўга пагуляць у Вышэйшай лізе. Гулялі мы шмат разоў, а выйгралі менш за 1/3 сустрэч. Слонімцы часьцей сьвяткавалі перамогу.

Становішча каманд у табліцы перад матчам:
9. Старт (Орша) - 28
10. Камунальнік (Слонім) - 27

Напярэдадні матчу суполка "Ўкантакце" Футбольны клуб "Камунальнік" Слонім прывяла статыстыку і даты ўсіх сустрэч паміж нашымі клубамі. Публікуем сьпіс усіх матчаў з гістарычнымі назвамі (у 1992м годзе "Камунальнік" называўся "Альбярцінам", а цяпер называецца "Слонімам", а "Старт" у розныя гады афіцыйна зваўся "Легмашам", "Максімам" і проста "Оршай").

Матчы ў першай лізе
27.05.17 Старт - Камунальнiк 1-2
27.08.16 Старт - Камунальнiк 2-0
30.04.16 Камунальнiк - Старт 0-0
01.11.15 Старт - Камунальнiк 0-2
12.07.15 Камунальнiк - Старт 3-0
30.07.05 Камунальнiк - Старт 0-1
17.04.05 Старт - Камунальнiк 2-1
13.10.01 Камунальнiк - Старт 3-0
??? 2001 Старт - Камунальнiк 4-1
15.08.99 Камунальнiк - Старт 2-0
08.05.99 Старт - Камунальнiк 1-1
1996 Старт - Камунальнiк 0-4
1996 Камунальнiк - Старт 3-1

Матчы ў другой лізе
09.05.12 Старт - Камунальнiк 1-0
22.08.12 Камунальнiк - Старт 4-0
11.06.11 Старт - Камунальнiк 0-1
21.09 11 Камунальнiк - Старт 4-2
03.05.92 Старт - Камунальнік 0-3

Агульны баланс матчаў "Старт" (Орша) - "Камунальнік" (Слонім) у чэмпіянатах незалежнай Беларусі:
18 матчаў, +5=2-11, 15-34.

Прычым толькі аднойчы, у 2005-м, аршанцы перамаглі слонімцаў у гасьцях, на стадыёне, месца якога раней займаў касьцёл. Цяпер на тым месцы стаіць памятны знак.



Спадзяемся, наша каманда ў суботу здабудзе другую перамогу за гісторыю матчаў у Слоніме. Падтрымайце сіня-белых на адказным матчы, дапамажыце камандзе! У першым коле дома мы нечакана саступілі 1:2, цяпер прысьпеў час браць рэванш!

Камунальнік (Слонім), Слонім, анонс, Старт Орша, гісторыя ФКО

Previous post Next post
Up