Мая першая калыханка

Aug 21, 2018 14:36


Калі па праўдзе то другая, але ў мінулы раз я пісаў на чужыя вершы, а тут цалкам самастойная праца

Стомленае сонца схавалася
Ў прыцемках за горы высокія.
Да людзей, што у ложкі паклаліся
Сон ідзе кацінымі крокамі.
Цені, пад лучынаю зорнаю,
Ноч снуе гадзіннікаў кроснамі.
Сон, ласкавым вуркатам, дзетачак
Запрашае ў казку дзівосную.

Дзе па воле ветра стракатага,
                  Па рацэ з бурштыннымі водамі,
                  Паплывеш у краіну фантазіі
                  На сустрэчу з новай прыгодаю.

Змрокам, нібы коўдрай, укрытыя,
Ад нягодаў цемрай схаваныя
Людзі сняць мясціны забытыя,
Дзе спяваюць мовай нязнанаю.
Адшукаеш скарбы чароўныя
Ў скрынях пад дубовымі векамі ,
Каршуном паймчышся між хмарамі
Ў свеце за сваімі павекамі

Дзе па воле ветра стракатага,
                  Па рацэ з бурштыннымі водамі,
                  Паплывеш у краіну фантазіі
                  На сустрэчу з новай прыгодаю.

Па-за маладою вясёлкаю,
Паміж гаманлівымі соснамі,
Між палёў з блакітнымі зёлкамі
Схована краіна дзівосная.
Б'юцца там крыніцы вязёлыя
Запаветнай поўныя ласкаю.
Дзетку зачакалася казачка.
Засынай хутчэй, мая ластаўка.

І па воле ветра стракатага
                  Па рацэ з бурштыннымі водамі
                  Паплывеш у краіну фантазіі
                  На сустрэчу з новай прыгодаю

Мае песні, Музыка

Previous post Next post
Up