Грамніцы

Feb 17, 2014 11:37

Адчоцік ад Ведзмаўны:
Арыгінал узяты у wiedzma88 в Грамніцы
Учора па ласкавым запрашэнні спадара zmicierbielapol удзельнічала ў супольным святкаванні Грамніцаў/Срэчання. Супольнасць была невялічкая, але ж удзельнічалі не толькі менчукі: прыехалі таксама людзі з Гомелю і Браславу ("Галляш, цябе ўсе проста радыя бачыць" (с)).
Усё святкаванне падзялілася на тры часткі. Па-першае, рабілі васкавыя свечы: грамнічную, якая ў выніку стала ультра-антрапаморфнай і дзве маленькія, простыя - на ахвяраванне. Па-другое, паехалі да Дзеда, што стаіць у Музеі камянёў, каб ушанаваць камень, пакінуўшы яму падарункі, праспяваўшы песень дды паграўшы на міні-дудзе :), ды каб асвяціць грамнічную свячу. Што цікава, такі відаць, што да Дзеда нехта ходзіць, не толькі мы адны. Ну й па-трэцяе, аднавілі традыцыю "піўнога братэрства" супольным сталом з крупнікам, размовамі за псіхадэлікі (гыгы) і дзядзькай Яўгенам з гітарай))) Па традыцыі напрыканцы вечара свяча была пераданая на гадавое захаванне аднаму з "братчыкаў" (каму больш за ўсіх трэба было ;)).
Сёння тая ж супольнасць, але не ў такім поўным складзе, з другой свячой паехала да яшчэ аднаго камяня. Будзем чакаць вестак ад іх)


ЗЫ: з усяго "піўнога брацтва" выхаваным мальцам аказаўся толькі ognevit ;))))

miensk, paganism, radzimas

Previous post Next post
Up