(Untitled)

Oct 27, 2016 12:00

Так як з вайфаем (і інстам) у мяне праблемы часовыя, то я ўзгадала пра жж) Верагоднасць таго, што ў гэтым годзе я яшчэ нешта з натуры намалюю ў Беларусі, імкнецца да нуля, таму скіну тут усё, што было на гэту тэму. Лета, якое я яшчэ трохі паспела закрануць.

Вясковая пастараль)

Read more... )

скетчбук, малескін, творчасць, маркеры

Leave a comment

ofeliya666 October 27 2016, 15:06:59 UTC
Та плацкарт, але не надта перароблены) Уся садзюшнасць у тым, што там па тры чалавекі ўнізе сядзіць (на бакавых па аднаму), і адзін яшчэ зверху спіць. І месцы ўсе ці то папераблытаныя, ці то людзі абы-як сядаюць. Ён яшчэ нашу станцыю сярод ночы праходзіць, жэсць проста)

Ну ў майго дзеда заўжды было лецішча, але я гэтым усім не люблю займацца, то і не разбіраюся. Асабліва пасля таго, як мяне эксплуатавалі як збіральніка каларадскіх жукоў (і дарослых паласацікаў, і лічынак, якія асабліва брр), і па-мойму нават без пальчатак (на маленькія рукі відаць не было), гэтай любові мабыць няма адкуль узяцца))) А, і яшчэ мярзотныя вусені на капусце!!!!!! Бульбу таксама ў досыць сталым узросце капала пару разоў з братам, больш не хачу. Цяжкае насамрэч жыццё ў вёсцы.

Ты маеш на ўвазе зялёныя хвасты і самі галоўкі? Цыбулі? Ооо як жа яны так могуць не ведаць?) Мо яны не ведаюць і адкуль малако, сыр і іншыя рэчы бяруцца?)))

А так на лецішчы ніхто цэлыя палоскі гарбузамі не засаджваў, некалькі гм кустоў. То на Палессі я вось упершыню пабачыла, як гэта прыгожа)

У мяне дарэчы (мо ад жыцця ў Егіпце, мо ад чаго яшчэ) адбылася дэфармацыя такая, што я больш не люблю гэтыя каўбасы ў кішках. Вось я іх ем і разумею, што блін гэта кішкі!) Хаця ілюзій у мяне не было ніколі, у маё дзяцінства нам неяк прывезлі палову свінні, і я такія каўбасы дапамагала рабіць.

Сёлета зрабіла для сябе не надта прыемнае адкрыццё, што літоўцы любяць у такія кішкі бульбу вараную запіхваць. Капец))))))))) Так можна і пюрэ ўзненавідзець) Дадаўся яшчэ адзін прадукт, каторы я -- не ем!)

Reply

volhafranco October 27 2016, 18:23:44 UTC
пра плацкарт, я гэта і мела на ўвазе =)
а цыбуля белая і зялёная асобна ж прадаюцца, і калі сам ніколі не расьціў, відаць, не відавочна.
ну і яно ўсё, пэўна, апрацаванае, ні разу не бачыла, каб з цыбулі нешта зялёнае наклёўвалася яшчэ ў краме. а зялёную таксама неяк так вырошчваюць, ці можа гэта нейкі такі гатунак асаблівы, з карэньчыкамі: https://www.feiranetrj.com.br/images/produto/crop_maior/66.jpg як самастойная штука, без цыбуліны яна атрымліваецца.

а яшчэ, я раней казала, па назве можна здагадацца, бо зялёная цыбуля завецца літаральна як "цыбулька", то бок, тое ж слова, але з памяньшальна-ласкальным суфіксам. а тады спытваюць - значыцца, гарбуз і кабачок - таксама адна расьліна? бо яны ў партугальскай, адпаведна, abobora e abobrinha, то бок кабачок - гэта як "гарбузік". ну і яны нібыта "сваякі", але не настолькі ж =)))

пра гароды - во, узгадала, што я таксама зьбірала ў бабулі і акаларадаў і вусеняў, без пальчатак, бо, здаецца, пальчаткамі ў нас у прынцыпе ніхто не карыстаўся (ну, толькі ад холаду каторымі, а гаспадарчымі - не), але мне гэта нават падабалася, жамяру не шкадавала зусім, гэта ж врэдзіцелі, дык я па-садысцку зь імі распраўлялася, як партызаны з фашыстамі (ці наадварот). цяпер бы так не змагла, напэўна. і зь мясам у мяне ўсё цяжэй з часам, але не праз кішкі, а праз тое, што я пачынаю сабе жывёлу ўяўляць. асабліва пакуль гатую. з асобнымі кавалкамі ці фаршам неяк прасьцей, а калі цэлая курыца, бывае, аж накрывае...
а што, у егіпецкай кухні кішкі не ўжываюць? а як зь мясам увогуле?
у нас дык у традыцыйнай кухні ё пара страваў з вантробаў, смачныя, але цяжкаватыя для страўніка, тлуста робяць.

Reply

ofeliya666 October 27 2016, 19:26:21 UTC
Тык вось, бывае асобна гэтыя зялёныя хвасты. Я таксама не асабліва звязваю.

Не, мне было гідка рукамі збіраць)
Гм не, не бачыла я там кішкі. Як бы... Я думала, што каўбаса са свіных кішак, то тады гэта ў прынцыпе не магчыма. Хіба з якіх кароў і бараноў такое робяць? Мне ў прынцыпе ідэя есці вантробы не надта падабаецца. Хаця...пячонку люблю.

Reply


Leave a comment

Up