Так як з вайфаем (і інстам) у мяне праблемы часовыя, то я ўзгадала пра жж) Верагоднасць таго, што ў гэтым годзе я яшчэ нешта з натуры намалюю ў Беларусі, імкнецца да нуля, таму скіну тут усё, што было на гэту тэму. Лета, якое я яшчэ трохі паспела закрануць.
Вясковая пастараль)
Хуткая замалёўка)
Ехалі начным цягніком з лецішча, і я памірала ад нудоты)
І зайздросціла тым, хто можа спаць)
Яго я малявала двойчы, але тую завяршыць ніяк рукі не даходзяць.
Якая Беларусь без трактара)
Яшчэ адна з цягніка.
Маркеры заўжды забаўна праяўляюцца на наступнай старонцы, а тут я не ўтрымалася, дамалявала сваю нейкую фантазію. Цяпер гэтая жанчына неяк небяспечна сочыць за мной з малескіна. ))))
Я як чалавек цалкам невясковы бачыла такое ўпершыню (праўда-праўда!) і была ўражаная прыгажосцю нашых восеньскіх гарбузовых палёў)
Зноў цягнік. Тут, вядома, творчае пераасэнсаванне па колерах. Малюнак мне гэты падабаецца найбольш з усяго, што выйшла ў той перыяд з-пад маёй рукі.
Гэты ж твор сабраў вялікую колькасць лайкаў і быў перапошчаны нават урбанскетчэрамі. Мо для іх трактар -- гэта экзотыка? Дагэтуль не разумею, чым яна падалася ім лепшай за астатнія мае працы, але факт -- каля сотні фаловераў яны мне падаравалі гэтым перапостам.