У нас на раёне..

Jun 07, 2016 13:00

Усё тыя ж хронікі для гісторыі.

Сюжэт, каторым я ўвесь час натхняюся. Мясцовыя ездзяць па раёну з вазком і прадаюць садавіну і гародніну. А я гэта ўсё малюю.



З той жа серыі. Прадавец бананаў і нейкі бядак.


Адзіная, якую можна назваць такой гм безпамылковай і папсова-ўдалай. Хаця яна трохі пуставатая па кампазіцыі, але я тут працягнула ўдалую знаходку з ценем.


Для разбаўлення маркераў... На гладкай паперы для малявання паспрабавала акварэллю. Яна на жаль тонкая, але эфект мне спадабаўся, ніколі б не падумала.


Пабліжэй твар хлопца, лічу яго ўдалым. Увогуле я такі падыход апошнім часам шмат у каго бачу, вось сама і спрабую.


Тут мяне занесла ў дэкаратыўнасць. Сцэнка па памяці з бедуінаў у Белай пустэлі.


Яшчэ адзін эксперымент быў. Ёсць як і знаходкі, так і правалы, ну як заўжды) Але па колеру добра.


Нядаўняя ў параўнанні з астатнімі. Тут канешне зусім праблема з кампазіцыяй, але затое ёсць маё любімае вогненнае дрэва, нават два) Я буду сумаваць па Маадзі, калі аднойчы з'еду адсюль. Я яго палюбіла (ну, тую частку, якая  не "бедная", вядома).


Чарговы эксперымент і з вослікам. Вам яшчэ не надакучылі вослікі? Неўзабаве тут будзе шмат, шмат вослікаў)))


Выбачце за кат, нешта зляцела, гляджу, не ў мяне адной.

творчасць, маркеры, замалёўкі

Previous post Next post
Up