крафт

May 31, 2016 12:00

Для гісторыі) Усё аб'яднана тэматыкай "скетчбук", бо ў мяне яшчэ будуць пасты пра проста малюнкі.

Вельмі ўдалая замалёўка, вось адна з любімых цяпер. Чаго я заўжды так не магу, а толькі перыядычна "страляе"?))) Я гляджу на мясцовых, нешта фоткаю, лаўлю цікавыя моманты і вобразы. Тады "налавіла" шмат чаго, і зрабіла пэўную колькасць замалёвак на гэту тэму, яны яшчэ потым будуць.




Гэты я пачынала амаль год таму, калі ўлетку была дома, ды так і не завяршыла. Ну, не люблю я графікай пейзажы маляваць, не ведаю, навошта ўзялася. Мабыць натхнялася А.Э., у яе яны добра атрымоўваюцца. Ну дык вось нядаўна яна зноў нешта такое малявала, я паглядзела-паглядзела -- і вярнулася, дабіла. Выйшла добра, але ўсё роўна я гэту тэму не люблю) Але затое месца адно з улюбёных у Менску.


Таксама адтуль і таксама таго ж перыяда. Я гартала свой нататнік і злавалася, што там запар ідуць гэтыя псеўдапейзажы, і ўсе недаробленыя.


Замалёўка насамрэч ужо старая, яшчэ мінулага года. Але калі я не выстаўлю зараз, то мабыць ніколі. Хаця я заблыталася, мо я тут яе ўжо вывешвала? Па ёй яшчэ е вялікая праца А3, яна таксама калі-небудзь тут з'явіцца.


Левы малюнак тут ужо быў, а правы -- не. Эксперыментавала са стылізацыяй, і белыя надпісы дарэчы стварылі цікавы эфект.


Таксама старая, яна павінна была быць у мінулым пасце пра крафтавы скетчбук, але чамусь я на яе папрусту забылася(( На той момант, калі малявалася, яна мне страшна падабалася, а потым свежым поглядам бачу, што галава ў дзяўчыны вялікая. Ну так часта бывае, калі я па памяці нейкі эпізод і без алоўка, жортска памыляюся ў прапорцыях. Хаця па колеру, кампазіцыі і змешванню матэрыялаў яна ўсё яшчэ нічога)


Гэта харошая. Дама насамрэч проста купляла часнык, а ў мяне сцэнка ў галаве транфармавалася ў гісторыю))) Шрыфт на мой погляд нармальна ўпісаўся, што ў мяне рэдка бывае.


І тут усё выйшла набліжана да ідэалу, так, як і задумвалася. Нават шкада, што не стала асобнай працай. Але калі-небудзь мо і стане)


Потым, значна пазней ужо, я набыла сабе маленькі нататнічак і абнавіла. Да яго яшчэ прыкупіла маркеры мясцовай фірмы, гэта тыя, якія белыя і незвычайнай формы. Яны таннейшыя за ўсе астатнія, паглядзім, як пойдуць. Колеры мне падабаюцца, шмат харошых.


Яшчэ адна неблагая з гэтага міні-нататнічка.


Ну вось неяк так. Цікавыя знаходкі бываюць, але не так часта, як хацелася б. Але некаторымі я дагэтуль задаволеная. І калі так паглядзець, то ўсё ж не зусім я балду ганяю, як мне часам здаецца. У мяне прам быў этап плённай працы ў гэтым нататніку, а цяпер я пераключылася на іншыя матэрыялы, на акварэль напрыклад па беламу. Потым і да яго вярнуся.

скетчбук, творчасць, маркеры, замалёўкі

Previous post Next post
Up