Пра новыя серыялы гэтага сезона, якія я гляджу з задавальненнем. Што характэрна -- ўсе экранізацыі. І аб чым гэта сведчыць?)
1. The Man in the High Castle. Экранізацыя Філіпа Дзіка, так, таго самага, якога Blade Runner. 10 серый, на дадзены момант выйшлі ўсе.
Мне ў прынцыпе серыял спадабаўся, хаця на мой погляд сюжэт трохі так зацягнуты. Але гэта кампенсуецца вельмі нават (на мой погляд) пераканаўчай карцінкай таго, як бы мог выглядаць свет, калі б нацыстаў не перамаглі. Эстэтыка вытрыманая, ажно страшнавата становіцца. Праўда напрыканцы хацелася героям па чарзе даць кухталя за дэбільныя ўчынкі, але хто яго ведае, як бы я сама сябе на іх месцы паводзіла. Падбор акцёраў таксама трапны, галоўная гераіня такая не прыгажуння, але запамінальная, за ёй цікава назіраць. А (спойлер, спойлер) другі галоўны герой мае такі мілы нявінны твар, што да самага канца не зразумела, за нашых ён ці за вашых. Ён там усіх пераіграў. Злобныя нацысты геніяльна падабраныя, такія твары, ууух. Сам сюжэт канешне як быццам не надта прапрацаваны (хаця як глядзець па вікі, то яны яго добранька памянялі), і катарсіса ў мяне напрыканцы не здарылася. Але, але.. прагляду адназначна варты. Яшчэ падмеціла, што там зноў ужыты той прыём, які я памятаецца адзначыла ў Хмарным атласе, калі ўсе напружаныя моманты ў розных лініях зводзяцца пад дынамічную музыку ў адзін, а спакойныя ў другі.
2. TheExpanse. Зноў жа экранізацыя нейкага досыць сучаснага фантастычнага рамана. 10 серый, на дадзены момант выйшла 7.
Шмат герояў, некалькі ліній, якія ідуць паралельна і ў выніку відаць сыйдуцца ў адну. Будучыня чалавецтва ў космасе паказаная прыкольна, я ім веру. Мілітарызаваная калонія на Марсе, людзі на Астэроідах здабываюць каштоўныя рэчывы, а Зямля нешта там спрабуе іх трымаць пад кантролем. І нейкая таямнічая сіла ваду муціць. Першыя чатыры серыі я неяк нават залпам праглынула, памятаецца. Але, думаю, у фінальнай серыі нічога не патлумачаць.
3.The Magicians. Аўтар Леў Гросман. Пакуль 2 серыі.
Да слова, на дадзены момант я прачытала частку кнігі, энтузіясты ў кантакце перакладаюць.
Дык вось серыял пра амерыканскі варыянт Гары Потэра (з моцнай прымессю Нарніі ў будучыні, на жаль), толькі там усе больш дарослыя. Мне пакуль серыял падабаецца больш чым кніга. Акцёры падабраныя цудоўна, і сцэнарысты сюжэт, досыць павольны на паперы, спрабуюць ажыўляць. Але, паклаўшы руку на сэрца, я б мо пра яго зараз не пісала, калі б мне там не падабаўся адзін блакітны хлопец. Вось з задавальненнем праглядзела зараз другі эпізод у арыгінале, проста эстэтычнае задавальненне ад назірання за "сваім" героем. Зрэшты я бывае гляджу фільмы таму, што там прыгожыя акцёры, як жанчыны так і мужчыны. Але галоўны герой выклікае дарэчы непрыемные пачуцці, нейкі ён патэнцыяльна эээ мудакаваты. А з іншага боку -- жыццёва. Мне яшчэ спадабалася, што ў студэнтаў там не магічныя палачкі, а розныя пассы рукамі, і ўвогуле магія там такая з'ява са сваімі фізічнымі законамі, а неяк у тым жа ГП. І ў арыгінале глядзіцца даволі проста, хоць у іх там бывае такое гм шапілявае вымаўленне ў некаторых, а Квэнцін у некаторых месцах так зашпарыў, што ў мяне вочы на лоб палезлі). Чым не трэніроўка карацей, адныя дыялогі ж.
Мо і вы чым цікавым зможаце падзяліцца ;)