(no subject)

Jan 24, 2016 18:10

Сёння нейкі ажно гістарычны момант, калі я выкарыстала апошні ліст з  такога №2 альбома. Другі я аднак дабіла хутчэй за першы, перад падарожжам дадому купіла, і 30 з іх якраз у Беларусі і ваколіцах былі засвоеныя.



Ну толькі ў мяне А4+, а не як на фота, і па 50 аркушоў. Дык вось па падліках у мяне прыкладна 65 нармальных прац з гэтых 100 атрымалася. Каля 35 чыстага смецця. А з харошых (ідэальных, хе-хе) ну мо 35-40. Гэта я пра статыстыку.

Цяпер буду працаваць у тым альбоме, што набыла ў Літве сёлета. Там праўда А4, і для яго характэрна такоё гм прыглушэнне ўсіх колераў. Ну калі купіла -- трэба выкарыстоўваць. І ў мяне яшчэ столькі нататнікаў незавершаных, ой-вэй... І акварэльныя два альбомы трэ дабіваць. Гм, гэтае ўсё егіпецкага перыяду на 80% больш па колькасці замалёвак за перыяд працоўны ў 2 гады. І на абсалютныя 100% у параўнанні з вучобай. Брр, як узгадаю, каля 5-7 гадоў не малявала для сябе ад слова зусім. Натуральна там усё было напрыканцы зусім сумна. Ну так вось...

А, і слухаю Бумбокса песню Дурень. Нешта мне яна па настою зараз. Асабліва радок спадабаўся вось гэты:

Ти мур збудувала вдало -- упав не один альпініст.

дзённік, роздумы

Previous post Next post
Up