І больш не магу піць я вярнулася да сваёй аўторкавай рубрыкі!)))))
Мае замалёўкі з ужо мінулагодняга адпачынку. Пейзажнае.
Пляж. Як без пляжа?))) І ненавязлівая рэклама гатэля.
Нешта мяне тады трохі пацягнула на жывапіс, але ў маркерах не сказаць што добра выходзіць. Але пэўныя знаходкі і тут ёсць.
Гэта я спрабавала ўражанне ад гор перадаць ужо дома. Першая спроба.
Другая спроба. З намаганнем узяць лепшае з папярэдняга і выправіць няўдалае. Як бачна, эксперымент праваліўся) А папера бесіць трохі, так. Але ж хіба справа ў паперы?)))) У змрочным настроі адклала акварэль зноў да лепшых часоў)
Накід, які так і застаўся незавершаным. Маркерамі горы дзеля гор мне не ўдаюцца, і я плюнула. Хаця мо калі й дараблю)
Зноў начное вечаровае. Гама на змярканні выходзіць бруднаватай, але я дагэтуль і не спрабавала. Нічога мімімішнага і паштовачнага тут няма, чысты эксперымент. І трохі ўпадніцкі настрой гарадка.
Манастыр Сан Катрын. З кампазіцыяй я тут жорстка памылілася (няма галоўнага аб'екта), але па колеру мне падабаецца, як выйшла. Прынамсі там нейкая такая атмасфера і была. Неапальная купіна, усё такое ;)
І..там-та-дам! Паштовачны варыянт Дагаба) Дакладней дайверскага клуба ў гатэлі на Блакітнай лагуне)