(no subject)

Dec 13, 2015 12:36

Я ўчора азнаёмілася з гэтым мультом "аўтарства" Макса Фадзеева.
І вось што хачу сказаць -- час можаце не траціць:) Дарослыя.. Мо дзецям ээ гадоў 5 гэта зойдзе, не ведаю.




Я ўвогуле Макса паважаю як талковага прадзюсэра і таленавітага музыку. І сама гісторыя стварэння мульта як экранізацыі казкі, што ён прыдумаў для свайго сына ў свой час, вельмі ўзрушлівая. Так што мультфільма я чакала, мне было цікава, і так жа мне спадабалася яго ангельская песня-саўндтрэк. Хаця па трэйлеру было бачна, што спадзявацца асабліва няма на што. Але прызнаю, што запала на гэты кадр:


Паглядзець фільм у кіно я, натуральна, не магу, таму ўчора вырашыла хаця б знаёміцца з экранкай, і зразумела, што там за якасць. Усе хваляць графіку. Я бачыла трэйлеры -- і пейзажы сапраўды быццам бы харошыя. Анімацыя персанажаў -- тут паскладаней, у тым мутным відэа ўчарашнім я адзначыла той факт, што калі людзі (маленькія абарыгены, а не высачэнныя дэманы Рыккі), малпы, птушкі, дракон яшчэ нічога рухаюцца, то ваўка яны, на жаль, поўнасцю злілі, ён драўляны. Адзін з галоўных герояў -- і так мёртва лапы перастаўляе! І поўсць на ім ляжыць абы-як. Я разумею, што з мімікай ваўка існуюць (як і з конямі) пэўныя праблемы ў гэтым плане, памятаю, як у мульце Спірыт у свой час яны адмовіліся ад рэплік ГГ, бо такое ў прынцыпе глядзіцца смешна. Але ў яго і з нагамі праблемы, вось тут нават бачна, ыыы. І з хвастом!


Гм сцэнар... Там усё вельмі і вельмі пагана. І я гляджу і думаю, што такі трэба вывучаць не толькі шэдэўры, але і аналізаваць чужыя няўдачы, адразу так па паліцах некаторыя рэчы раскладаюцца. Вельмі сумбурна, падзеі занадта хутка развіваюцца, героі не паспяваюць раскрывацца, як з'яўляюцца новыя. За маму ГГ не страшна, незразумела чаго такога гіены могуць ім зрабіць, не верыцца, што з'ядуць. Чаму дачка шамана патопала з імі да Чараўніка -- поўная таямніца, калі за Савай па першаму каханню, так яны не размаўлялі нават, калі па сваіх прычынах -- то чаму іх хаця б неяк напрыканцы не агучыць? Гістэрыка Савы з-за "страшнага падмана" ваўка мне не ясная, я не паспела пранікнуцца нейкі супер-пупер сяброўствам. Малпа пачала вайну з-за нейкай лухты, і праляцела гэтая бітва мякка кажучы дзіўна. І чым жа Рыккі такія паганыя, і ў чым гэты жах пракляцця -- таксама не зразумела, як і тое, чаго іх так усе не любяць. Карацей доўга можна распісваць... Але плюс безумоўна ў тым, што за кожным персам адчуваецца нейкая гісторыя. Я нядаўна чытала артыкул пра тое, што гэта абавязковы пункт у напісанні персанажа. І таму тыя ж самыя Мсціўцы сабралі шмат у пракаце, хоць сюжэт там спрэчны і не арыгінальны. Бо па экрану бегаюць персанажы, пра якіх мы з папярэдніх частак шмат чаго ведаем, у Халка там свая драма, у Жалезнага чалавека іншая, Локі дык увогуле няшчасны недалюблены падмануты дзіцёнак з мілым тварам і вялікімі пранізлівымі вачыма :)

Стылістычна гэты свет занадта эклектычны, зашмат разнастайных звяроў і людзей. Адзін з трэйлераў мяне зачапіў парай момантаў, менавіта людзі ў цікавых латах і дракон -- але ім зусім не далі экраннага часу. Гэты дракон незразумела для чаго там увогуле, чыста шоб було. Тут табе і шаманы, і рыцары, і малпы з дружгляў, і ружовы чабурашка... Хаця мне, як ні смешна, спадабаўся кароль камароў. І напаўбарон у прынцыпе нічога, хаця ў трэйлеры выклікаў антыпатыю.



Але канчаткова дабіў вобраз СПОЙЛЕР ведзьмы замест чараўніка. Я разумею, што гэта можа быць і ведзьма, і маленькая дзяўчынка, чаму не. Але якога яна ў гэтай атласнай кашульцы, якая мне нагадвае эм... Недарэчна карацей усё гэта. Калі ў яе такі сабе псеўдалясны дом, то чаго яна апранаецца як прынцэса?) І чаму тады такія боты на нагах? Ёй трэба такі памяняць стыліста...


Як бы гэта было б усё няблага, але адчуваецца, што не хапіла ім экраннага часу. Сапраўды я згодная з адным водгукам -- тут ці жортска рэзаць герояў і іх лініі ці рабіць серыял. Занадта шмат усяго МФ хацеў укласці ў няшчасныя 2 гадзіны, вось і атрымалася. А я яшчэ гнала на Дзіўную Магію)))
А, даспадобы прыйшлася рэпліка дачкі шамана, калі яна начаравала Саве нармальны меч, і ён так заўважыў, якім простым здаецца магія. "Проста, калі ты з 3 гадоў па 8 гадзін у дзень займаешся" ці неяк так яна адказала.

КіНО, мульты

Previous post Next post
Up