Маленькі Прынц

Dec 05, 2015 22:37

Сёння заагітавала ўсіх пайсці на гэты мульт "Маленькі прынц" па матывах Экзюперы...



Мне спадабалася. Яны там да думак аўтара сваіх нададавалі, і такіх, ведаеце, для ўласна мяне актуальных. Напрыклад пра тое, што робіцца з фрыкаватымі своеасаблівымі дзецьмі, калі яны становяцца дарослымі, і як яны не могуць упісацца ў грамадства. Я вось не надта магу, адчула роднаснасць душ) Хоць я і не бяздахавая, як некаторыя мае знаёмыя, але адзінства з соцыўмам не адчувала ніколі. Такое... А ў самога фільма забаўны сцэнар атрымаўся ў плане эмацыйнай рэакцыі на гледачоў. Да пэўнага моманта напружанне ідзе па нарастальнай, сама та па сабе казка такая няпростая, і паралельна разварочваецца свая гісторыя з дзяўчынкай і дзядком... Потым я адчуваю, што блізкая да катарсіса, мульт зняты як сапраўдны фільм, там рэальная драма набліжаецца, гераіня ў сілу свайго ўзросту пачынае своеасабліва і несвядома ўсё гэта апрацоўваць, і ў выніку сніць нешта такое ў стылі трохі Кафкі, ну як па мне.... І як жа я гэта разумею, у самой аналагічныя падзеі ў снах адбываюцца. А потым такое адчуванне, што сцэнарысты ці то спужаліся ці то ўзгадалі, што здымаюць та такі для дзяцей -- і сітуацыя рэзка становіцца да банальнага прадказальнай і як бы гэта сказаць... на смак як папера. Такое адчуванне, што не дацягнулі.


Далей спойлеры... Дык вось я б зрабіла (у ідэальным свеце для аўдыторыі-сябе) ці тое, каб дзядок памёр (а ён намякаў на працягу ўсяго фільма) і аб'яднаўся тыпу з прынцам. Ці вось у мяне разгулялася фантазія, і пэўны час здавалася, што гэты самы маленькі прынц -- гэта яе бацька, згубленая душа, які адлюстроўвася толькі ў аднатыпных падарунках -- снегавых гарадах пад шклом, якія я запаралеліла з ружай. Вядома, прыцягнутым за вушы было б раптоўнае яго раскаянае з'яўленне ў тытрах ці нешта такое, але ўпарта бачыцца мне ў ім яе бацька. Якога яна застала за чысткай труб, са згубленай памяццю, завёрнутага на працы і выкананні норм... А потым жа яна яго і адпусціла з мірам.  А так ну праўда слушная ідэя паказаць, што магло з ім потым здарыцца... Была думка ( і нешта мне здаецца, што такі варыянт сцэнарысты таксама разглядалі) зацыкліць фінал, каб яна зноў прыйшла на гэты іспыт і на пытанне пра тое, кім хоча стаць, сказалі нешта адпаведна мудрае, хе-хе) А так яны звялі на не ўсю гэтую гісторыю з Акадэміяй, мабыць хацелі паказаць, якім няважным гэта стала на фоне асноўных падзей.
Дарэчы пра шкляную накрыўку -- там у кнізе ён ружу так пакінуў, яна сама прасіла. А тут яны прыляцелі, а кветка вядома ж пад каўпаком загінула. Нешта, падумаўшы,  я тут бачу паралель з дзяўчынкай, якую мама хацела запхнуць у рамкі.



Асобна мы ўразіліся планам маці, і нават нешта так пазайздросцілі. Калі б мяне хто такому вучыў, я б зараз мела значна лепшае жыццё. І ўвогуле дзіўна бачыць такія мульты ад амерыкосаў пры тым, што зараз па ўсім свеце так навязліва прапагандуецца менавіта вобраз жыцця як у маці. Працую суткамі, жыві па плану, не высоўвайся, трымайся сістэмы. І не смей летуценніць... Ну ў мяне такое адчуванне, што эпоха рамантычных тургенеўскіх дзяўчат...відавочна сыйшла))))) Ідэя паспяховасці лунае паўсюль...


Спадабалася, як яны спалучылі 3д і такую гм лялечную анімацыю. Шыкоўны лялечны ж ліс з гузікамі-вачыма, ён там так міла ножкай тупнуў у адным моманце, ды й ўвогуле... мі мі мі) А ў папярова-крафтавага Ліса цудоўны плоскі як сцяг хвост, проста цуд што такое! І дарослы прынц вельмі такі нават годны, верыш такому вобразу, у такога б і вырас.


Я раю ўсім глядзець))) Вось...)
А я бадай што пашукаю ў сеціве другую яго кнігу -- Зямлю людзей..

КіНО, мульты

Previous post Next post
Up