Малюнкі па аўторках!

Nov 03, 2015 12:00

Рэшта з адпачынку. Салянка такая сабе атрымалася...

Стамбульскі аэрапорт. Я сяджу ў ім звычайна па 6 гадзін, і рабіць там акрамя як жраць жраць і жраць няма чаго. Так што вось..забаўкі для тых, хто не хоча кулём паваліцца на сядзенне там і заснуць.




Яшчэ адна. Не атрымалася, але яна і была першая. Увогуле першая ў маім падарожжы!) Я тут тон як стала набіраць, ды й данабіралася...


І яшчэ адна. Я доооўга сядзела.


І яшчэ адна. Гэта сям'я мяне ўразіла, ляцела жанчына з 4 (!) дзецьмі прыкладна аднаго ўзросту. Адзін вось быў відаць малы, не засвяціўся. З Каіра ў Менск між іншым. Я не ведаю, як з адным та лётаюць, а тут такая колькасць... Герой мама, інакш не скажаш. Парадавала тое, што туркі падаравалі ім кожнаму па мішку, я ажно ўсцешылася ад гэтай сцэны. Мімімішныя туркі)


Далей тэматычна ідуць розныя кветкі, бо я хварэла і сядзела дома.


Вось гэтае няшчасце я малявала цэлых 3 разы! Справа ў тым, што там быў такі мілы засохлы вытанчаны букецік з нейкага вяселля. І я яго ррраз акварэллю -- фігня выйшла. Я другі раз на іншай паперы -- ізноўку лухта атрымоўваецца. Тут прыйшла сяброўка, паглядзела на мае мытарства і кажа "Ну ты даеш, ён жа графічны, а ты -- акварэллю!". Я тады ўзяла маркеры і неяк усё ж крыху нешта там змагла перадаць. Бо прыгажосць неверагодная)


Я пайшла сабе тады і набыла нейкі незразумелы акварэльны блок. А папера там атрымалася ну вось... такая. Тон не набіраецца, колеры пастэльныя. І фактура дзіўная. Але як купіла, то буду выкарыстоўваць, што ж зробіш...


Гэта мы тады так слаўна-слаўна з'ездзілі ў Вільню на выходныя і наведалі ІКЕЮ. Купілі паліцу, вось прыгожыя ўтульныя слоікі і купу іншых нішцякоў. А я сабе набыла дарагі крафтавы нататнік і па вяртанні вось тут жа яго абнавіла. Эх, вось па чым я сумую -- гэта па такім выездам выходнага дня на машыне ў Вільню. Калі перасякаеш мяжу і ставіш у машыне песню са словамі "Ура, ура, у Акропаліс паеду!")))) Не думайце толькі, што я такая празаічная шапаголік-шмотачніца)


А гэта я набыла сабе пастэльныя алоўкі. Ведаю, ведаю, у мяне ляжыць-пыліцца нармальная пастэль. Але яна таму і ляжыць, што з ёй толькі вялікі фармат... Карацей я хадзіла і аблізвалася і нарэшце набыла сабе такое вось. І тут жа абнавіла на пацісонах-карліках і памідорах-недаросліках. Канец сезона тады ўжо быў, яны выглядалі зусім лялечнымі.


А тут я перачытала сваю любімую кнігу юнацтва пра дракона. І адпаведна зноў уразілася, і рука сама пацягнулася да нататніка. Ах дракон Маркелеб, што ж ты робіш з пяшчотным дзявочым сэрцам?!))))))) Мо калі-небудзь я вывучу ангельскую мову і прачытаю працяг гісторыі, эх... )


малескін, творчасць, маркеры, замалёўкі

Previous post Next post
Up