АПОШНІ ПОСТ са старонкамі пра Кажана. Усё, больш ілюстрацый не будзе! Ура!)) Мо напішу пост, калі збяруся і паклею кнігу, але гісторыя ўсё, фініта, завершаная!))) Як жа я ад яе стамілася)
№59. Кажан нарэшце пранікся ўгаворамі і спаймаў той самы ўсходні вецер, каторы заклікае да падарожжаў. А Крумкач радасна хіхікае (калі глядзець па твару), што нарэшце скіне са свайго карка "пляменнічка". Не тое каб я ў яго такія эмоцыі закладала, яно неяк само выйшла) Мабыць гэта адлюстраванне маіх эмоцый)
З папярэдняй старонкай
№60. Тут усё зразумела. Я, памятаецца, у свой час розныя фіналы задумвала. Нават у асабліва дэпрэсіўны перыяд трагічныя. Але потым плюнула і зрабіла адкрыты канец. Бясконцая гісторыя ўсё ж няхай і застанецца бясконцай.
З папярэдняй.
З цяжкасцю змагла ахапіць усё, бо ў мяне няма ў кватэры больш свабоднага месца на гэта. Працы канешне шмат ва ўсім гэтым, не верыцца. Фактычна паўтары гады атрымалася замест года. Але то з адпачынкамі, каторыя месяцаў 5-6 у суме склалі. Трэба толькі сабрацца і паклеіць усё гэта. Хаця б на памяць.
PS: Я насамрэч кнігі ніколі не ілюстравала, дзіцячыя, то для мяне гэта быў цікавы вопыт. Вось цяпер я гэта зрабіла. Прыдумала гісторыю, персанажа і адлюстравала ўсё, як бачу. Дзякуй Наталі Раткоўскі за ідэю такога праекта!)