Алхімія

Oct 12, 2015 14:50

Хм... Гурт Мельніца прэзентаваў на днях новы альбом. Складана апісаць свае эмоцыі... Я палову ночы не магла заснуць, ганяла па колу 4 песні, якія мяне ўразілі.



Гэта адзіны мабыць калектыў, які я люблю за складанасць тэкстаў. І за вычурныя на мой погляд аранжыроўкі, і ўсё такое.. Не, не так. Па адчуванню песні падобныя на тое, як магія выплятае карункі. І зноў я ў тупіку, як апісаць) Я апошнія 2 гады, калі размаўляю па расейску з тымі, у каго гэта не родная мова, адзначаю некаторыя моманты, што дапамагаюць мне больш цэльна ўсвядоміць той факт, у чым розніца паміж вывучэннем мовы і тым, што называецца быць нэйців спікер. І гэта людзі, якія валодаюць на харошым узроўні, калі б мая ангельская была такой, я б скакала да столі ад радасці кожны дзень па гадзіне) Проста ты ўсведамляеш той факт, што яны верагодна не зразумеюць некаторыя рэчы ніколі, як і ты іхнія "фішкі" не зможаш адчуць і асэнсаваць. Гэта пры ўсім злосным кампаставанні мозга пад час саўка, ага. Ну як, старэйшыя мабыць так, а майго ўзросту -- ўжо не. Дык вось мне здаецца, што творчасць Мельніцы з катэгорыі таго, што замежнікам зразумець будзе ой як складана. У адрозненні ад..не ведаю, Дзімы Білана?)

Я не кажу, што гурт такі ўжо ажно ўнікальны, бо я ўсе гурты на свеце не праслухала. Мо і ёсць яшчэ якія такія ж, што накладаюць глыбокія тэксты на музыку, і вынік не гучыць як нацягнутая на глобус сава, як чамусь любяць апошнім часам гаварыць. Сплін неяк у свой час таксама добра мне ўстаўляў, і тая ж Земфіра. Але гы, сапраўдную фанацкую вернасць з усіх расейскамоўных гуртоў я захавала толькі да гэтага. Бо ён цікава развіваецца, і нечакана, і незвычайна, і ў гэтым ёсць нейкае чараўніцтва. Пачыналі яны з такога а-ля фэнтэзі, а зараз прыйшлі да жанру, якія я нешта не магу апісаць. Сцімпанкаўска/гарадское фэнтэзі? Мне вельмі і вельмі падабаецца першы альбом, і другі, але я рада такому развіццю.

З новага альбома мне спадабаліся 4 песні ўсяго, але яны таго вартыя. "Прощай", "Об устройстве небесного свода", "Никогда" і "Тристан". Апошняя ў народа такога захаплення не выклікала, а мяне зацікавіла... сваёй будовай. Ну гэта калі не лічыць тэкста, што проста гвалтоўна стымулюе мозг на выпрацоўку візуальных вобразаў у маёй галаве. Вось напрыклад:

Сталью ты стал,
С болью ты спал,
С ее любовью
Спорить не стал,
В вороний стан
Вороных стай
Вернулся верный Тристан

Я тут выдзеліла гэтыя ст і сп, якія адбіваюць моцны рытм і сугучныя і дапаўняюць імя героя песні. Я не ведаю, ці аўтар (і хто гэта) зрабіў гэта спецыяльна, і не ведаю, як гэта назваць (у плане вершаскладання), але яно дадае такі цікавы эфект. Хелавіса спявае там пра сталь, якая пульсіруе як сэрца, і вось вам сама пульсацыя ў песні! Во дзе людзі працуюць са словам :) Ад праслухоўвання фэнтэзійны ай-кью падскоквае да нябёсаў проста)
І яшчэ ў запісу мне больш падабаецца слухаць, хаця я была на яе канцэртах -- выступы цудоўныя. Але вось камернасць, якую ствараюць навушнікі, адчуванне, што на ўсім свеце ёсць толькі ты і музыка -- яе нічым не замяніць. 

музыка, Мельніца

Previous post Next post
Up