(no subject)

Mar 29, 2015 14:39

Даўно нічога не пісала з фота) Падзялюся сваімі скарбамі з падарожжа)

Чорны нататнік -- я ў Егіпце пакуль такіх не бачыла. Ужо перажываю, што дарма адзін купіла) Тры алоўка металіка і срэбная гелевая асадка. І пэндзалі, на выгляд натуральныя, а то егіпецкія мяне не натхняюць неяк, я які ні куплю -- ўсе не задавальняюць. Пэндзaлі яшчэ не апрабавала, калі што) Увогуле рымская мастацкая крама мяне дужа ўразіла, а фларэнтыйская была шалёна дарагая) Адзіны шопінг, каторы я прызнаю за задавальненне -- гэта шопінг у мастацкую краму:) Усе астатнія -- пакутлівая неабходнасць.



Нехта скажа "пыласборнік", а я аб такім яшчэ з каледжа марыла. Усё чакаю нагоды распакетваць і сабраць, ррр))) Сама карціна ўразіла, так)


Часопіс пра Бацічэллі) Там былі фаліянты і тамы пра Бацічэллі, але я кіруюся крытэрыям "лёгка вывозіць".


Старонка з часопіса)


Кішэнная кніга пра купал Брунэлескі са схемамі, гід па Ватыкану і паштоўкі з працамі, каторыя мяне ў музеях найбольш уразілі.


Маркі з Ватыкана :)


Чатыры паштоўкі гравюры выяў Фларэнцыі.


Нататнік для замалёвак. Ведаю, што махровы мейнстрым, але не ўтрымалася.


Ёсць яшчэ мапа Сіцыліі з картаграфічнай залы ў Ватыкане, ага)

мастацтва, творчасць, Італія

Previous post Next post
Up