Карнак

Feb 09, 2015 12:27

Гм.. Здаецца гэту яшчэ не выкладала. Самотная замалёўка з Карнака) Карнак я вельмі люблю, ён на пару з храмам Хатшэпсут самыя любімыя, кожны па-свойму. Даліна цароў з гэтым абдзіралавам у выглядзе грабніцы Тутанхамона (дзе ніфіга няма!), Луксорскі храм, калосы Мемнона (каторыя блін не спяваюць!) неяк такога моцнага ўражання не пакідаюць. Ды і піраміды не пакідаюць, калі ўжо па шчырасці. Эх, не было б там гэтых усіх гандляроў...
Хаця да маіх сімпатый цяпер дадаліся храм Эдфу і Ком Омбо. Уначы наведаць егіпецкія муры -- што можа быць прыемней?).



Вось з гэтай карцінкі атрымалася б паштоўка, я лічу)

малескін, творчасць, Егіпет, маркеры, замалёўкі

Previous post Next post
Up