Рознае

Feb 03, 2015 17:31

Гэтыя замалёўкі ня маюць асаблівай мастацкай вартасці па праўдзе. Толькі як памяць)
У Абу Сімбеле было настолькі мала часу, што я зрабіла скетч у стылі "адзначылася на мясцовасці". Але затое я ж там БЫЛА!) Проста туды далёка і зусім не зручна ехаць, і суправаджалася гэта рознымі прыгодамі. Чамусь ніхто са знаёмых дадзены комплекс прыгадаць не змог. Дзіўна, а я вось памятаю гісторыю з перамяшчэннем вялікіх статуй, хоць яна і адбылася досыць даўно.



А гэта з вакна круізнага карабля. Мы прыехалі страшэнна стомленыя, але гэта той выпадак, калі я не змагла заснуць, пакуль не "аб'елася" інфармацыяй. Як толькі наш гатэль паплыў, я ўжо не ведала за што хапацца, за фоцік ці за маркеры... Для фанатаў Агаты Крысці, ага!)


Ніл, малескін, Егіпет, маркеры, замалёўкі, вандроўкі

Previous post Next post
Up