Jan 11, 2010 20:12
сон 562
...праз пандэмію цягнік-паліклініка ішоў без прыпынкаў ужо трэція суткі. Я сядзеў у вялікай чарзе да анколага, што цягнулася праз увесь вагон, бо аб'еўся радыеактыўнага пенапласту, калі цягнік стаяў апошні раз. Я ведаў, што гэтага рабіць ня трэба, але ен так прыгожа свяціўся, што проста не здолеў утрымацца. Мне было надзвычай хрэнова і промневая хвароба тут, напэўна, была ні пры чым. Мне вельмі хацелася у прыбіральню, але яе захапілі чачэнцы, якія бралі з усіх плату за ўваход. Тым у каго не было чым разлічыцца, даводізілася спраўляць патрэбу на даволі рэдкіх і вельмі кароткіх прыпынках альбо проста між вагонамі. Пры гэтым трэба было сачыць, каб за бруднай справай цябе не застукаў праваднік, якога хлебам не кармі, дай толькі скінуць каго-небудзь з цягніка. Людзі казалі, што наш праваднік яшчэ даволі мілы і добрасардэчны чалавек і выкідвае парушальнікаў выключна супраць руху цягніка, таму, калі улічыць, што ўздоўж рэек цягнуліся глыбокія суметы, шанец выжыць апасля падзення быў даволі вялікі. Але, калі ўзгадаць той факт, што да бліжэйшага прыпынку, прыйшлося бы ісці некалькі дзен, а з ежы навокал быў толькі адзін радыеактыўны пенапласт, рызыкаваць зусім не хацелася, таму я сядзеў і цярпеў. Тым больш, калі пакінуць чаргу, твае месца адразу хто-небудзь займаў і нават, калі ты вярнуўся з міжвагоння цэлы, то прыйшлося б сядзець у ей з самага пачатку, а гэта яшчэ цэлы дзень ці два...