лытбр

Dec 30, 2009 20:32

Неяк днямі хадзіў у кнігарню і набыў сабе кніжку "магчымасць выспы" Мішэля Уэльбека, прыйшоў дамоў стаў чытаць. Чытаю, чытаю, чытаю, дайшоў да 69 старонкі, а потыб бац і адразу 309, я пачаў чытаць далей, але нешта ня вельмі складна атрымоўвалася, я пагартаў кніжку, знайшоў 103 старонку, знову пачаў чытаць, атрымоўвалася ўжо больш складна, але я ўсе ж такі ня так, як магло быць у ідэале. Тады я вырашыў схадзіць у кнігарню і памяняць кніжку. Пакуль я збіраўся у кнігарню, я прачытаў яшчэ некалькі дзесяткаў старонак. Калі я ўсе ж такі дайшоў да кнігарні, добрая цеця-прадавачка, папрасіла прабачэнне і дала мне іншую кніжку Мішэля Уэльбека "магчымасць выспы", я пагартаў яе трошкі, здаецца, усе нармальна, кніжка, як кніжка, пасля 69 ідзе 70, усе як мае быць... але на усялікі выпадак вырашыў дагартаць да 309 старонкі і раптам пабачыў за ей 70. Клева, сказаў я, давайце вы прададзіце мне дзве кніжкі па цане адной, яны ж у вас усе адно бракованыя, прапанваў я, але цеця-прадавачка, апынулася ня такой ужо добрай, як мне падалося на першы погляд і не пагадзілася. Тады я выбраў сабе іншую кніжку і паехаў дамоў чытаць, пакуль усе нармальна.

Шкада, канечне, што так атрымалася, бо "магчымасць выспы" - вельмі цікавая кніжка, калі раптам у вас завалялася гэтая кніжка, то з радасцю яе ў вас пазычу.

І яшчэ, калі вы раптам, вырашыце купіць сабе "магчымасць выспы" мішэля уэльбека выдавецтва "aзбука-классика", правярайце, ці ўсе старонкі на сваіх месцах.
Previous post Next post
Up