Беларусь - Латвія - Грузія - Беларусь

Sep 11, 2012 12:25

Калі-сьці не атрымалася паехаць з хлопцамі ў Бухарэст -- прыйшлося ляцець у Грузію.

Квіткі былі набыты яшчэ ў лютым, за 209 ойра ў абодва бакі, з днём у Рызе на зваротным шляху, аднак расклад перарабілі, з-за чаго атрымалася толькі 6 гадзін і тое на шляху туды. У выніку крыху паблукалі па Рызе, пад'елі і паляцелі далей.

У Тбілісі мы прыляталі а палове на пятую. Раніцы... То бок апроч таксовак не працавала НІЧОГА. За 15 ойра нас давезлі да "працуючага мак-дака"... Які канешне не працаваў яшчэ. На гадзінніку блізу палове на сёмую -- а побач працуе нейкі шапік з півам. Там мы і прыселі на паўтары гадзіны -- дзякуй богу амаль увесь горад пакрыты вольным вай-фаем. Пілі мясцовае піва і чакалі адкрыцця едальні

Вось так чакалі pryvid & chegor




А так чакаў я ))) Мясцовае піва, якое я пакаштаваў -- лайно. Піць яго немагчыма. Віно я не вельмі люблю, таму збольшага вымушаны быў піць імпартнае.





Недзе а восьмай мы пайшлі шукаць не толькі макдак, але і нешта нацыянальная. Знайшлі нейкі хінкалі-цэнтр, які працуе 24/7 і замовілі там ежы.. Выглядаў ён падазорна, ежа апынулася сярэдняй якасці -- і мы пайшлі ў бок стадыёна Дынама па квіткі на гульню.

Тут у фотасправаздачы вялікі правал, які часткова кампенсуецца ў інстаграмме, але распавяду коратка:
мы прайшлі праз стары жылы квартал і выйшлі на нармальную прыстойную вуліцу, перад гэтым вымушаны былі навучыцца пераходзіць праз прашпекты без дапамогі светлафораў ды падземных пераходаў.пасля -- прайшлі праз 500 мятровую вуліцу на якой кожны(!!!) дом знаходзіцца ў стадыі актыўнага рамонту. і выйшлі да стадыёну. Кассы не працуюсь. Мы выпілі па піву ў суседнім бары і пайшлі дазнавацца з-за чаго -- высветлілі што квіткі прадаюцца на стадыёне Лакаматыў. Пешшу дайшлі да нашай кватэры, паглядзелі як гэта цяжка.. і пасля на таксоўцы паехалі на стадыён.

А там -- прыгажосць. Квіткі для беларусаў ёсць, але іх не прадаюць... Пайшлі ў федэрацыю наконт гэтага пытання -- там высветлілі што БФФ замовіла 150 квіткоў, не сказаўшы пра гэта анікому... Але нам выдалі квіткі ў той жа  сэктар і мы радасныя паехалі прымаць кватэру каб паспець сустрэць каманду у гатэлі. У гатэль спазніліся на 10 хвілінаў..І пасля невялічкага абеду -- паехалі дахаты. Было блізу шостай вечара, дзень доўжыўся амаль 36 гадзін...

Пакуль прывялі сябе ў парадак -- хутка сцямнела. Вось такія пейзажы бачылі мы са свайго гаўбца







А вось так выглядала нашая першая вячэра -- каньяк і кавун))







З раніцы пейзах крыху перамяніўся




Таксама з раніцы з Батумі да нас даехалі buslovskas & irisation і мы пайшлі гуляць па горадзе -- гульня пачыналася а дзевятай вечара, часу было шмат.  Абавязковая Радзіма-маці з далёкай кропкі...




І невялічкі ўтульны дворык у закутку старога гораду.




Массавы фота-шот Радзімы-маці беларусамі




Да гэтага фунікулёру мы ішлі блізу гадзіны... Вельмі хацелася наверх )))




Першы грузінскі краб-кор!!!




А таксама старая армянская царква, на невялічкай вуліцы




Падвойны фантанчык -- нешта капае зверху валуна, нешта іл'ецца з агароджы ўнізе.




Фотапрывітанне для darriuss







І вось мы выходзім з умоўна "старога" гораду да горада "новага". Шчыра зазначу -- Тбілісі мне не спадабаўся. Магчыма я не пабачыў нейкай аутэнтыкі, але ж бачыць старыя халупы за 2000 кіламетраў ад радзімы... навошта? можна знайскі бліжэй. А глядзець на сучасныя будынкі можна ў месцах, са значна вышэйшым узроўнем камфорту і не надта вышэйшымі коштамі.




Адзін з помнікаў цару Давіду... запомніце яго ))




Замак наверсе... хутка і мы будзем там




Сучасны маднявы гадзіннік




Першы седзячы краб-кор!




Ну і пафасны здымак дзеля ўласнай каллекцыі




Будоўля ідзе ў кожным раёне Тбілісі. Праз 300-400 метраў вы абавязкова сустрэнеце альбо тэхніку, альбо брыгаду будаўнікоў. Адкуль грошы, Мішіко?




Сядаем ў фунікулёр.. Ёсць відыё пад'ёму... Крыху пазней пакажу))




І вось яно, Тбілісі, з вышыні...






















Тэлевышка, якую вы павінны памятаць па першай ночы







І "іншы бок" Радзімы-маці...







Памятка №2




Я на фоне далёкіх горак))




Беларусь вышэй за ўсіх!! У гэты час да нас падыйшла группа турыстаў з нямеччыны.. паводзілі яны сябе кепска, лапаталі шмат, але гэтым учынкам былі здзіўлены










Шышкі там.... З кулак памерам і нават болей







Эйгормр аглядае сталіцу з яшчэ вышэйшай кропкі -- залезлі кудысцьці на гару праз кусты і камяні... +20 мэтраў над пляцоўкай




Зразумела на вышыні патрэбны нізкі краб!




Унізе -- кромка памяткі №2




А гэта ўжо ў іншы бок пайшлі, да старой крэпасці. Туды ўжо не заходзілі бо бракавала часу



















Лазні. Як напісана на шыльдачцы -- самы стары раён Тбілісі




А вось з такім ухілам ідзе звычайная, тыпавая тбілісская вуліца... Таму хадзіць пешшу там даволі цяэка. Асабліва ў +30




Пад гарою выпілі сапраўднага тархуну і выправіліся ў бок стадыёна -- займаць месца ў бары і чакаць гульні




Хай-файф з Давідам. Памятка №1




Тут кепска бачна, але з гары л'ецца вада і атрымліваецца псеўда-душ. Які мы з радассцю прынялі))




Праз мэтро хутчэй да стадыёну!!




Селі ля парогу, трошкі пачакалі, папілі піва...




І пайшлі на стадыён!




Дзякуючы колера-сумяшчальнасці -- амаль не былі заўважны на фоне мясцовых фанатаў))) і патрапілі на свой сектар, разгарнулі баннэры...




Гульня пачалася, але гэта ўжо іншая гісторыя




друзья, спорт, падарожжа, я

Previous post Next post
Up