Ёсць у мяне вельмі цікавы і цёплы набор паштовачак, аб якія вельмі прыемна пагрэцца ў зімовы хмурны дзень: "Месцы адпачынку" 1962 г., фатографы - А. і М. Ананьіны, Т. Ананьіна (дынастыя фатографаў?). Не магу з вамі не падзяліцца такой прыгажосцю:)
1. На Свіслачы. Ля дома адпачынку "Беларусь"
2. На Мінскім моры
3. Санаторый "Нясвіж"
4. Санаторый "Нясвіж". Зімовая раніца
5. На возеры Малая Глыбня. Мядзельскі раён
6. У ваколіцах Мінска. Рака Свіслач
7. Алея ў парку санаторыя "Нясвіж"
Нажаль гэта паштоўка ў мяне адсутнічае:( Калі ў каго ёсць - кідайце ў каменты!
8. На Мінскім моры. Спякотны дзень
9. Ля дома адпачынку "Ждановічы"
Таксама няма:(
10. Возера Нарач. На лодках
11. На беразе Нёмана. Уздзенскі раён
12. Ля возера Струста
13. У ваколіцах Браслава
Недзе згубілася:(
14. Турысты на беразе Нёмана
15. Возера Нарач. Надвячоркам
16. Турбаза на возеры Нарач
Няма:(
17. Возера Нарач. Перад навальніцай
18. На беразе возера Зялёнае. Ля санаторыя "Нясвіж"
Пазнавайце свае родныя мясціны, настальгуйце і проста марце пра лета, мае даражэнькія:)