nieszczarda
Mar 19, 2009 23:28
Я думаў, што гэта толькі амэрыканцы вывешваюць свае сьцягі і тут, і там. Але тое самае пабачыў у Швэцыі. Напярэдадні ад'езду з гасьцей мае гаспадары, напрыканцы вячэры, далі ў рукі лемантар і тыкнулі пальцам у вершык. І ўсьміхаюцца: ты ж ужо навучыўся нашым літарам - чытай! Запінаўся, але чытаў... а яны прыязна папраўлялі і падбадзёрвалі.
казкі жыцьця,
швэцыя