Тут вось нагадалі пра кранальныя словы арцыбіскупа Кандрусевіча з нагоды 100-годдзя Дня Волі ў 2018 г.:
У менскай Архікатэдры арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў з
казаньнем, дзе назваў БНР «Зьвеставаньнем беларускай незалежнасьці». Ён скончыў прамову так: «Бог хоча бачыць Беларусь як краіну, пра насельнікаў якой будуць казаць: «Паглядзіце, як яны любяць адзін аднаго!» У новы шлях! З Богам, наша любая Бацькаўшчына!»
Праз год арцыбіскуп забудзецца на гэтае жаданне любові сярод суайчыннікаў і
ўзначаліць кампанію за крыміналізацыю «прапаганды гомасексуалізму і гендарнай ідэалогіі непаўналетнім».
Крывадушша? Слабая памяць?
Мая версія: ён і людзі вакол яго сапраўды не бачаць у нас людзей, а толькі - ізмы, ідэалогіі. З ідэалогіямі змагаешся, іх не шкада, іх не трэба разумець, асабліва цяпер - у часы цывілізацыйных войнаў.