Пачобут пра КГБ

Jan 09, 2011 11:16

Як Пачобута ў КДБ спрабавалі разгаварыць - http://poczobut.livejournal.com/446633.html
І follow-up - http://poczobut.livejournal.com/446869.html
"Пра КГБ. Ведаеце, я іх усіх уключна з прыбіральшчыцамі, што там прыбіраюць, кіроўцамі, што іх возяць, жанчынамі, якія з імі спяць лічу за мутантаў. Іхная фірма столькі людзей забіла, што калі б пралітую кроў сабраць у адным мейсцы то атрымалася б мора. Мора чалавечай крыві. А колькі слёзаў? Акіян…. Працаваць там, ну гэта як пайсці працаваць у гэстапа. Трэба каб унутры нешта не так было. А якая павага можа быць да гэстапа? Зразумела лукашэнкаўскае КГБ гэта не ёсць у поўным значэннні гэтага слова гітлераўскае гэстапа. Але гэта як вампір, якому вырвалі зубы. Прага крыві застаецца, а кусаць ужо ня можа."

Калі ў жж пачалі публікаваць здымкі амапаўцаў (узятыя з іх прафайлаў у В Контакте), што зьбівалі дэманстрантаў перад Домам ураду, тым былі сотні адмоўных камэнтароў: маўляў, навошта ж так, яны ж усяго толькі паднявольныя выканаўцы чужых загаў! - Не, гэта было б абсурдам ігнараваць крывю на іхных руках. Яны атрымліваюць грошы за катаваньні, яны дабраахвотна выбралі такую прафэсію й месца працы.

перапост, пекла на зямлі, палітыка

Previous post Next post
Up