Сёння пунктуальна а 16 гадзіне ля пад'езда ўласнага дома мяне затрымаў спецназ. Даставілі ў КГБ. Пасьля 2 гадзінаў 46 хвілінаў няўдалых спробаў мяне "разгаварыць" (нават некалькі раз ударылі па галаве) выразна раззлаваныя ГБульнікі уручылі паперу з афтографам начальніка УКГБ па Гарадзенскай вобласці генерала Каржа.
- Пшел вон - ракнуў на развітанне адзін ГБульнікаў.
***
Усё было абстаўлена не па дзіцячы сур'ёзна. Мяне аклікнуў незнаёмец, я адвярнуўся і ад некуль ззаду выскачылі два спецназаўцы ў форме і схапілі пад рукі.
- Пройдзёмце! - раўкнулі і пацягнулі ў бус.
Па дарозе забралі мабільныя. Ведалі, што ў мяне іх два. Ужо ў машыне ўручылі позву ў КГБ. Кожны мой рух выклікаў іхную нэрвовую рэакцыю, так што я адчуваў сябе надта важным злачынцам, які ў любы момант можа выцягнуць з кішэні шмайсер.
Машына ў платную пад'ехала пад дзверы будынка КГБ па Тэльмана 3. Выводзілі трымаўючы пад рукі. Абшукалі з дапамагой металавышукальніка. Сустракаў супрацоўнік у чорным касцюме і ружовай кашулі. На чормы гальштуке так сама было нейкае глмаурна-ружовае адценне. Я пра сябе пачаў называць яго "гламур".
Завялі ў кабінет на першым паверсе. У кабінеце сядзеў чалавек у твары, якога было нешта "заячачье". Гатовы паспрачацца на бутэльку лідскага кваса, што ў дзяцінстве яго так і называлі - заяц.
Я пра сябе так сама пачаў называць яго "заяц"
"Заяц": Андрей Станиславовіч, хотели бы с вами поговорить насчёт 19 декабря.
Я: Хочу адвоката.
"Гламур": Это не допрос, это беседа в рамках закона об Оперативно-розыскной деятельности.
Я: Имею права на адвоката. Без него я говорить не буду.
"Гламур": Вы были 19 декабря в Минске на площади?
Я на доўга замаўчаў.
Яны с пачатку не былі здзіўлены, майму маўчанню і не рэагаванню на іхныя пытанні. Аднак час ішоў, я маўчаў. Яны пачалі нэрвавацца. Перышмі нэрвы не вытрымалі ў "Гламура".
- Встань. Я сказал встань, я не позволю тебе ломать государственное имущество - заравеу ён.
Я устаў з стула. Але на пытанні і надалей не адказваў. "Заяц" выйшаў з пакою. "Гламур" падыйшоў да мяне ледзь не ў прытык і сталёвым голасам пачаў на мяне наяжджаць у духу "мы яшчэ добрыя, але зараз будзем злымі". Я глядзеў яму ў вочы і маўчаў. Ён лекка хлопнуў мяне далонню па твары.
- Вот этого не надо делать - раўкнуў я схапіўшы яго за руку.
- Я хотел проверить всё ли с тобой в порядке - сказаў ён.
Ён і надалей стаяў у прытык да мяне. Нечакана рэзка паднёс руку да свайго носа. Як я разумею, рэзкі рух павінен мяне спалохаць. Але я і надалей маўчаў.
У гэты час у кабінент вярнуўся "Заяц".
- Можете сесть - сказаў мне спакойным тонам "Гламур".
- Нечего было поднімать - адказаў я і далей на працягу ўсяго шоў я стаяў.
- Ну как хочешь - прымірэнчым тонам сказаў "Гламур".
Далей іхныя ролі падзяліліся. "Заяц" пачаў спрабаваць раскруціць мяне на размову няўдала спрабуючы граць на маім эго.
- Ты трус. Ты герой только когда прячешься за спинами других. А когда пришло время ответить за свои действия ты даже ничего сказать не можешь. Язык проглотил? Со страху? Светит тебе от 3 до 8 лет за участие в массовых беспорядках. В тюрме из тебя сделают голубого - балбатаў "Заяц".
Апошняе мяне надта развесялила и я стау пасьмихацца. Падумалася, што ўзровень "Зайца" не вышэйшы за нейкі задрыпаны райаддзел міліцыі. Там надта любяць палохаць затрыманых менавіта апусканнем у турме.
- Что думаеш это не возможно? - філасоўскі спытаў "Заяц".
Я працягваў маўчаць.
"Гламур" граў ролю філосава і спрабаваў мяне раскруціць на размову пра тое, што я доўга да гэтага ішоў і прычыны таго, што я цяпер знаходжуся ў КГБ ва мне. Карацей яны проста хочуць уратаваць маю душу.
Час ішоў. Я маўчаў перамінаючыся з нагі на нагу. "Гламур" пачаў траціць цярпенне.
- Ты дурак? - пытаецца.
Мяне іхные нэрвы надта весялілі і я стаўя і смяяўся. ГБульнік выйшаў. Цяпер прыйшла чарга наезда на мяне з боку "Зайца".
- Если бы я встретил тебя на улице, я бы быстро твою улыбку размазал - злобна раўкнуў ён і сарваўшыся з=за стала падскочыў да мяне. Ён куалаком ударыў мяне ў грудзь. Я стаяў практычна ў прытык да стула і таму ўпаў. Ён пачаў кулакамі біць мяне па галаве.
Я закрыў яе рукамі, але на злосць яму працягваў маўчаць.
Ён адышоў і сеў на сваё мейсца. Я ўстаў і павернуўся да яго тварам пачаў глядзець яму ў вочы. Майго позірка ён не вытрымаў. У гэты час у пакой вярнуўся "Гламур".
- Твоі друзья в тебе расчаровалісь. У тебя нет друзей! ну кто твоі друзья? Іх нет - заявіў "Заяц" і працягнуў сваю думку: Пісальнік раскрытыкаваў твой артыкул пра Буцьку (відаць "Заяц" дрэнна рыхтаваўся да размовы і таму пераблытаў прозвішча. Хучэй за ўсё ён мог мець на ўвазе артыкул пра агента МГБ СССР Бульку).
Калі і гэта не дало выніку яны здаліся.
- Так, я думаю нам пора заканчівать - заявіў "Заяц" і з папкі дастаў паперу за подпісам генерала Каржа. Ён яе прачытаў і спытаў ці я яе падпішу.
- Чаму ж не, калі дадзіце копію то падпішу - сказаў я і запытаўся як яго (маецца на ўвазе "Зайца") прозвішча.
- Буду пісаць скаргу ў пракуратуру - сказаў я.
- Олег Ніколаевіч Гріцавец - адказаў "Заяц" і выйшаў з пакою. "Гламур" сваё прозвішча назваць адмовіўся. "Заяц" праз некалькі хвілінаў вярнуўся з копіяй папярэджання. Я на іхнай паперы напісал "Не согласен" і паставіў свой подпіс.
ГБльнікаў выразна калбасіла.
Падчас размовы "Гламур" некалькі разоў спрабаваў перайсці на беларускую мову. Але я працягваў маўчаць.
- Пшол вон - зашыпеў мне "Гламр"
- Следующий раз можете проводить оперативно-розыскные беседы без меня. Поговорили со стенами и написали рапорты - параіў я "Гламуру" на развітанне.
З ГБ выйшаў у 18.46.
У панядзелак напішу заяву ў пракуратуру. "Заяц" рэальна небяспечны для людзей тып (дарэчы пагражаў, што падпільнуе мяне ў горадзе і пабье). Думаю не першы раз разпускае рукі. Калі білі мяне, журналіста, дык звыклага чалавека маглі б рэальна катаваць прымушаючы весці размовы не прадугледжанныя Крымінальна-працэсуальным кодэксам.
***
Але настрой быў добры. Я даўно хацеў паспрабаваць маўчаць падчас допыту. Вось памаўчаў.
***
Магчымасць ананімных каментароў пад пастом адмыслова не выключаю, можа "Заяц", "Гламур" ці ягоныя калегі захочуць выказацца. Пра ЖЖ дарэчы яны ўзгадвалі, сцявярджаючы, што я "буду піарыцца" у Інтэрнэце.
"Заяц" дарэчы гразіўся распавесці ўсім, што я са страху не мог слова сказаць у ГБ :-)