16.11.14. 12:00. Нядзельная святая Імша on-line па-беларуску. МБ Вастрабрамская і 1 год трансляцыі.

Nov 13, 2014 16:48



16.11.14. 12:00.
Нядзельная святая Імша on-line па-беларуску.
МБ Вастрабрамская і 1 год трансляцыі.


«Жанчыну дасканалую хто ж знойдзе?
Цана яе большая, чым перлаў».
(Прып 31:10)

Гэй, літвіны, Бог нам радзіць! Ведаем гэтую Жанчыну - Найсвяцейшая Багародзіца Дзева Марыя, Літвы і Русі Каралева! Хто знойдзе Яе - знойдзе больш за ўсі куфары перлаў, бо Яна сама ё Пярлінаю за ўсіх найкаштоўнейшай. Хто знойдзе Яе - знойдзе самога Хрыста, бо Яна ё найдасканальшым са шляхоў да Яго! Роўна год нашым трансляцыям! З чым вас і нас віншуем, і асабліва дзякуем Богу, Багародзіцы і ўсім, хто прыклаў да гэтага сваю руку, розум і сэрца.

Тых, хто па сур’ёзных прычынах (хвароба, камандыроўка і г.д.) ня можа прыйсці да царквы дзеля Ахвяры і Падзячнай малітвы, а роўна ж тых, хто жадае атрымаці пэўнае ўяўленне аб Боскай Літургіі ў Рыма-Каталіцкай Царкве, запрашаем 16.11.14. і ў кожную нядзелю а 12-й гадзіне да вашых кампутарных манітораў - да ў пэўнай меры прысутнасці на ўрачыстай нядзельнай Святой Імшы (Суме) ПА-БЕЛАРУСКУ ўва ўтульнай драўлянай каплічцы парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (вул. Матусевіча 80).

Нядзельныя трансляцыі сузірайма тут:
http://catholic.by/2/media/live-video.html
http://jan.by
Больш падрабязна пра трансляцыі Св. Імшы: У эфіры - Хрыстос

16 лістапада таксама ўшаноўваем Маці Божую Вастрабрамскую - Патронку Літвы, літвінаў і Гродзенскай дыяцэзіі ў РБ. У капліцы віленскай Вострай Брамы адбудзецца Святая Імша (на прыгожай віленскай пальшчызне) з удзелам біскупаў Летувы, а ўрачыстую гамілію прамовіць Я.Э. Тадэвуш Кандрусевіч, арцыбіскуп Мінскі і Магілёўскі.

Кожны, хто жадае, можа паслухаць радыё-трансляцыю Імшы 16.11.14. 13:00 па віленскім часе (14:00 па Менску) на Radio Znad Wilii. Падрабязнасці тут: https://www.facebook.com/photo.php?fbid=10204022794902628&set=a.2055376056459.2107467.1006304815

«Totus Tuus», «Цалкам Твой» - гербавы дэвіз святога нашага Папы Яна Паўла ІІ, запазычаны з трактату ягонага вельмі шанаванага святога. Але-ж далёка не адзіна св. Людвік дэ Манфор навучаў, што выключная роля Марыі ўгрунтаваная ня столькі ў прыватных аб'яўленнях і ня толькі ў Традыцыі, але і ў Св. Пісанні.

Святы Людовік де Манфор: «Таямніца Марыі»
«Трактат аб сапраўдным набажэнстве да Найсвяцейшай Дзевы»

Варта адзначыць істотна важкі момант: гэнае сапраўднае набажэнства да Найсвяцейшай Дзевы насамрэч ня ё набажэнствам да Марыі ў Ісусе, якім звычайна бачыцца вонкаваму гледачу, але і толькі - набажэнствам да Ісуса ў Марыі. Гэткім чынам, на практыцы тэза «усё праз Марыю, з Марыяй, у Марыі і для Марыі» азначае адное толькі «усё праз Ісуса ў Марыі, з Ісусам у Марыі, у Ісусе ў Марыі і для Ісуса ў Марыі»!

«Слуга добры і верны, у малым ты быў верны: над многім цябе пастаўлю. Увайдзі ў радасць гаспадара твайго» (Мц 25:21б). Гэта слова Пана.

Парадак святой Імшы (Ordo Missae)
16.11.14. ХХXIІІ Звычайная нядзеля, Год А

dominican, belarus, cruciata, legio, szlachta, litvania, internet, personal, liga

Previous post Next post
Up