25.03.14. Духоўнае ўсынаўленне 2014

Mar 22, 2014 17:54



Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на ўрачыстасць Звеставання Пана 2014
Паведамленне трэба прачытаць ва ўсіх касцёлах нашай краіны вa ўрачыстасць Звеставання Пана, 25 сакавіка 2014 г.

"Шаноўныя браты ў святарстве, кансэкраваныя асобы, умілаваныя ў Хрысце Пану сёстры і браты! (...) 22 лістапада 2013 года каталіцкія біскупы, сабраныя на звычайным пасяджэнні ККББ, абвясцілі, што 2014 год будзе Годам малітвы. Так мы будзем рыхтавацца да святкавання 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў. І, калі яшчэ раз паглядзець на сцэну Звеставання, а затым на жыццё Марыі, то цяжка не заўважыць, наколькі важнай у Яе жыцці была размова з Богам. Менавіта на малітве Яна даручала Яму ўсе цяжкія справы ўключна з той, якой было зачацце і нараджэнне Езуса Хрыста. (...)

Умілаваныя браты і сёстры! Касцёл заўсёды стаяў і стаіць на варце абароны і падтрымкі чалавечага жыцця. Касцёл пакліканы, каб „па-новаму паказаць усім яшчэ больш пераканаўча жаданне развіваць усялякімі сродкамі чалавечае жыццё і яго абарону ад розных небяспек, незалежна ад стану і стадыі яго развіцця” (FC 30). Таму таксама Касцёл у Беларусі захоўвае вернасць гэтаму пакліканню. Найперш гэтае пакліканне ажыццяўляе праз літургічную малітву, а таксама праз індывідуальную малітву вернікаў. (...)

Ужо на працягу некалькіх гадоў як у Паўсюдным Касцёле, так і ў нас практыкуецца гэтак званае „Духоўнае ўсынаўленне”, якое заключаецца ў малітве за дзяцей, жыццё якіх знаходзіцца ў небяспецы, а таксама за іх бацькоў. Яна трывае дзевяць месяцаў, і больш урачыста мы распачынаем яе на Звеставанне Пана. Чым жа канкрэтна з’яўляецца „Духоўнае ўсынаўленне”? Гэта дадзенае Богу абяцанне, зместам якога з’яўляецца малітоўнае абавязацельства канкрэтнай асобы за ўратаванне жыцця дзіцяці ва ўлонні маці, імя якога ведае толькі Бог. Сутнасць „Духоўнага ўсынаўлення” заключаецца ў штодзённай спецыяльнай малітве за дзіця і за яго бацькоў, у чытанні адной з таямніц святога Ружанца, а таксама ў дабравольным выкананні якой-небудзь рэлігійнай практыкі, напр. прыняцце св. Камуніі, захаванне посту, актыўная падтрымка харытатыўных акцый. (...)

Просім, каб як мага большая колькасць веруючых і людзей добрай волі далучылася да гэтай формы малітвы за захаванне жыцця дзіцяці, якое знаходзіцца пад сэрцам маці. Такім ёсць пакліканне Касцёла, а значыць усіх нас, якія належым да яго. Будзем жыць згодна з гэтым пакліканнем, памятаючы, што кожны чалавек, а значыць і той, які знаходзіцца ва ўлонні маці, належыць толькі Богу. На трывалую малітву і прынятыя практыкі дзеля абароны жыцця дзіцяці, якому пагражае аборт, у Год малітвы ад сэрца ўсіх вас благаслаўляем".

Звернення директора Відділу Загального Душпастирства Львівської Архідієцезії із заохоченням до духовного усиновлення зачатої дитини в урочистість Благовіщення Господнього

Моц малітвы: што такое «Духоўнае ўсынаўленне»?
Duchowa Adopcja | Духоўнае ўсынаўленне

belarus, legio, internet, personal

Previous post Next post
Up