Duchowa Adopcja | Духоўнае ўсынаўленне

Mar 20, 2012 12:20



Рада па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў чарговы раз заахвочвае ўсіх да ўдзелу ў акцыі «Духоўнае ўсынаўленне», накіраванай на абарону зачатага жыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай знішчэння. Пачатак акцыі як індывідуальнага малітоўнага абавязку адбудзецца ва ўсіх касцёлах Беларусі ва Ўрачыстасць Звеставання Пана (сёлета гэна панядзелак, 26 сакавіка).

«List Pasterski Konferencji Biskupów Katolickich Białorusi na uroczystość Zwiastowania Pańskiego»
«Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ўрачыстасць Звеставання Пана»

«Духоўнае ўсынаўленне» - гэта малітоўнае абавязацельства канкрэтнай асобы ў інтэнцыі ратавання ва ўлонні маці жыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай. Сутнасць яго заключаецца ў штодзённай малітве на працягу дзевяці месяцаў. Распачынаецца гэтая малітва 25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, і заканчваецца ва ўрачыстасць Нараджэння Пана Езуса. Складаецца яна са спецыяльнай малітвы ў інтэнцыі дзіцяці, імя якога ведае Бог, а таксама з адной з таямніц святога Ружанца і дабравольнага выканання якой-небудзь рэлігійнай практыкі. Да гэтай справы можа далучыцца кожны чалавек, які палічыць, што зможа выканаць прынятае абавязацельства.

Умілаваныя! Для Марыі сустрэча з арханёлам Габрыэлем і сказанае «fiat» стала пачаткам новага этапу ў яе жыцці. З гэтага моманту яна насіла пад сваім сэрцам Божага Сына, гарантуючы Яму бяспечнае развіццё ў сваім улонні. Для многіх з вас дзень урачыстасці Звеставання Пана можа таксама быць пачаткам чагосьці новага, можа быць пачаткам вялікай малітвы за жыццё чалавека. Не бойцеся распачаць гэтую працу. Станьце ў абарону жыцця.

Мы заахвочваем да гэтай малітвы ўсіх: святароў, кансэкраваных асобаў, свецкіх вернікаў, а таксама ўсіх людзей добрай волі, для якіх чалавечае жыццё з’яўляецца найбольшым дарам Бога. Вельмі каштоўнай з’яўляецца малітва старэйшых асобаў, хворых, цярпенне якіх прынясе больш багаты плён. Верым, што калі моладзь распачне малітву ў інтэнцыі жыцця, якое знаходзіцца ў небяспецы, то, напэўна, не дазволіць у будучыні смерць свайго зачатага дзіцяці.

Распачніце гэтую справу, прымаючы ў сэрцы словы благаслаўлёнага Яна Паўла II, які казаў, што «абараняць жыццё i ўмацоўваць яго, шанаваць яго і любіць - вось заданне, якое Бог даручае кожнаму чалавеку». Усіх вас ахопліваем малітвай і пастырскім благаслаўленнем. Каталіцкія Біскупы Беларусі..."

«Duchowa Adopcja» | «Najczęściej stawiane pytania i odpowiedzi»
«Што такое Духоўнае ўсынаўленне?»
Адказы на пытанні, якія часцей за ўсё ўзнікаюць.
««Духоўнае ўсынаўленне»: што, як, навошта?»
«Формула абяцання Духоўнага ўсынаўлення»

Пані Валянціна Крутая (Catholic.By): "Духоўнае ўсынаўленне сёлета распачнецца не 25, а 26 сакавіка, бо Урачыстасць Звеставання Пана (25 сакавіка) выпадае на нядзелю, таму пераносіцца на панядзелак - 26 сакавіка".

dominican, military, belarus, legio, internet, personal

Previous post Next post
Up