05.04.13. Пра мяне і тыбецкі Бонпо

Apr 05, 2013 12:36



Падзялюся караценькім фрагмэнтам з ліста -- пра мяне і тыбецкі Бонпо : )

--------------

Тыбецкі досвед духоўнасці ў маім жыцці не прайшоў дарэмна, а пакінуў яскравы і вельмі карысны адбітак на мне і, напэўна, наўкольным свеце : ) Цяперака-ж засяроджаны на Хрысце, і да Яго скіраваныя малітвы, медытацыі, разважанні, інтэнцыі, шляхі. І калі некалі ў Імя Ісуса Хрыста начытваў... бонскія мантры, : ) дык цяперака шукаю неабходнае тамака, дзе ёсь усё неабходнае для Збаўлення -- ў Хрысце і Ягоным Касцёле.

Тым ня меньш, Бог так учыніў, што мой выпадак у нашым краі пэўным чынам унікальны: калі чалавек, Хрыстовы па духу, бяжыць ад любых рэлігій з іхнымі дагматамі і абмежаваннямі, знаходзіць на шмат год адпачынак у ламы тыбецкага Бон, а праз сардэчныя практыкі Бон і ягонай Гуру-Ёгі, праз пэўны містычны штуршок з боку таго ламы -- шчыра, палка і безпаваротна навяртаецца да... Каталіцкага Касцёлу з ягонымі дагматамі і "абмежаваннямі", не шкадуючы аб тым ані разу : )

belarus, tibet, personal

Previous post Next post
Up