«Паводзіны вашыя сярод паганаў хай будуць добрыя, каб тыя, што адносяцца да вас як да злачынцаў, бачачы вашыя добрыя ўчынкі, хвалілі Бога ў дзень адведзінаў. Бо такая воля Божая, каб вы добрымі ўчынкамі затыкалі вусны невуцтву неразумных людзей. Як людзі свабодныя рабіце, ды не як тыя, для якіх свабода ёсьць апраўданьнем зла, але як слугі Божыя.
Марная слава, калі вас за грахі б'юць па твары. Але калі церпіце, робячы дабро, дык гэта ласка ў Бога. Вы ж на гэта пакліканы; бо і Хрыстос цярпеў за вас, пакідаючы вам прыклад, каб ішлі вы Яго сьлядамі. Ён не дапусціўся грэху, і ў Яго вуснах ня знойдзена подступу. Ён, зьняважаны, не зьневажаў, церпячы, не пагражаў, але ўсё перадаў справядліваму Суддзі» (2П 2:12, 15-16, 20-23).