Хто бачыць -- той ведае!

Aug 24, 2012 21:18



-- Ці верыце Вы ў існаванне рознага кшталту ведзьм і іншых адэптаў Сатаны?
І якія аргументы можна прывесці на карысць таго, што яны існуюць?

-- Зірніце наўкол. Гэта ня столькі справа веры, колькі -- веды.
Хто бачыць -- той ведае. Астатнія -- вераць альбо ня вераць.

-- Дык а што наўкол? Тут мне расказваюць, што розныя субкультуры кшталту готаў, эма і ёсць паслядоўнікі Сатаны.

-- Каб служыць справе Шатана, зусім не абавязкова нават таго жадаць, не абавязкова быць свядомым шатаністам. І гэта не азначае аўтаматычна, што любы, хто мяркуе, што змагаецца з Шатанам, на самой справе ня служыць шатанскай справе. Розныя культуры\субкультуры ў той ці іншай ступені пад уладай ці ўплывам Шатана. Некаторыя -- відавочна блукаюць у змроку і нясуць цемру. Нават хрысцяне церпяць і пакутуюць пад ягоным уплывам у той ці іншай ступені. Але хрысцяне -- пад уладаю Хрыста, і як ба іх саміх ні "каўбасіла", брамы пякельныя не пераадолеюць і не адолеюць Паўсюдную Царкву Хрыстову!

-- І як жа даведацца, пад чыёй ты ўладай?

-- На Судзе : ) Жарт і ня жарт. Я ўстрымаюся ад адказу на гэта сур'ёзнае(!) пытанне. Мне самому ня кепска была б да экзарцыста ісці, і мудрасці мне бракуе. Імкніцеся і чыніце высокароднае, міласэрнае, добрае, светлае, гэткія-ж культуры\субкультуры і абірайце -- гэта будзе для Вас хоці не гарантыяй, але -- абярэгам. Ня дзеля дзяжурнага слоўца: ЗАПРАШАЮ ВАС ДА ЦАРКВЫ ХРЫСТОВАЙ!

-- Ах вось як) Дзякуй.

military, legio, personal

Previous post Next post
Up