Oct 12, 2008 23:52
Знутры:
разбіраюць стары плот....
павольна, з цяжкасцю адрываюць дошку ад старога плота….Калісьці ен быў пафарбаваны ў блакітны, але фарба аблезла, і толькі дзе-нідзе бачны яе ашметкі на шэрай, высушынай бясконцымі сонцамі, вятрамі і дажджамі драўніне. Дошка ўжо прыжылася да плота…..Старыя цвікі, іржавыя, з’едзеныя часам, рыпяць і не паддаюцца знешняму намаганню знішчэння таго, што ўжо даўно існуе….Дошка паціху адыходзіць, вырываючыя тыя самыя цвікі з асновы плота, паказваючы тое, чаго не было бачна з часу пабудовы плота, драўніна за дошкай - навейшая (?), бо схаваная ж ….. Апошняе намаганне - і дошка адрываецца, ты інерцыйна з ей і цвікамі адлятаеш на колькі метраў… і бачыш такую недарэчную, першую дзірку… а ў руках - яшчэ больш недарычная патрэсканая, крыху паламаная, нікому не патрэбная ( адно ў печ) дошка з пакрытымі іржой цвікамі…..
вы бачылі як трава і дрэвы прабіваюцца праз тоўсты асфальт?
вось такая сумесь…..