Oct 04, 2008 22:48
1. яблык
ем яблык, што быў мне падправаны тыдзень таму аднім ну вельмі харошым і любым мне чалавекам. яблык салодкі, духмяны і сакавіты…такі вялізны -вялізны, чырвоны-чырвоны…не змяшчаецца толькі на 2 далонях…..цепла так…
яблык гэты - чароуны…
яблык гэты - першы ўраджай маладога ябланевага сада, што расце на вельмі роднай мне зямлі, на якой шмат чаго было перажыта. і пасаджаны гэты сад тым самым чалавекам.
яблык гэты - як абярэг, як ключ да нечага новага-шчаслівага…
уявіце: маленькае кволае дрэўца - сантыметраў 50 - і на ім чырванее полымем яго першы адзіны вялізны яблык - назаўседы зараз для мяне сымвал ДОБРАГА СЭРЦА таго самага чалавека…..
незвычайны чалавек…..
2. зоры
сядзела неяк я на мокрай траве ў загубленай, заблуканай сярод менску цішыні і глядзела на зоры…..
чыста выпадкова адна ўпала і патрапіла мне ў вока……
возь зараз хаджу і думаю, што са мной будзе далей, бо ніхто ж так і не дастаў тую зорку, і яна ціха так вуркоча-мурлыча і ціха свеціцца недзе там, ў маім нутры……….
3. людзі
прабачце людзі, але часам я страшна на вас злуюся….. бо ўжо прабачце, бо ўжо велмі хочацца каб добра, светла, яскрава, мякка, яблычна-сунічна так ўсе было….
каб болю не было, злосці, падману, непаразумення, і ШЭРАСЦІ, абыякаваці і ляноты……
я сама страшна лянівая і яшчэ больш баязлівая…. у мяне страхаў болей чым з пяску пад нагамі….але ж я іду па пяску (от як гучна пішу, аж мой сарказм зыходзіцца ад смеху)…..
і ад вас мне часамі хочацца ну хоць крышачкі змагання…..
……………………….
дурацкая векавая тэма….як пра адносіны мужчыны і жанчыны………цьфу…..
4. сур’езна (несур'езна?)
заўтра граем у кавярні стары менск………я люблю гукі…..
страшненька……………