Арына нарадзілася, як і я, у год Тыгра. Напэўна, таму мы і паладзілі.
Вельмі спакойнае дзіця. Не тое, што некаторыя... Кажуць, што я ў дзяцінстве была далёка не падарункам. Выстрыгала сабе валасы, залазіла незнаёмым людзям на галаву ў прамым і пераносным сэнсе... А на днях мама расказала, як я, пакуль яна адышла на хвіліну, узлезла на табурэт і зачэрпваючы рукамі боршч з каструлі абмазалася ім з ног да галавы;-)