Сустрэла ВОСЕНЬ. Леташнюю...

Aug 18, 2011 00:12

Сёння сядзела на траўцы ў парку Чалюскінцаў і перачытвала адзін з кампрамісаў. Як раптам, перагортваючы чарговую старонку, натыкнулася на  кляновы лісток. Вось такое своеасаблівае прывітанне ад леташняй восені. 
 

Да слова, і вясна сёлета ў мяне была не адна))) Спачатку - у маі - удыхала водар бэзу ў горадзе-героі Менску. Пасля - у ліпені  - у горадзе-героі Мурманску. Праўда, калі ў нас на вуліцах горада можна ўбачыць некалькі відаў бэзу, то на Крайняй Поўначы толькі адзін. І нядзіўна, бо там пад зямлёй.. праз некалькі метраў... лёд. 


Таму дрэвам і хмыхнякам там вой як нялёгка прыжыцца.
А захочаш выжыць, і не так прагнешся))

я, Мурманск, падарожжы, Менск

Previous post Next post
Up