Мая малодшая сястра больш мудрая, чым я

Aug 06, 2011 01:26

 

І нядзіўна: у мяне толькі адзін зуб мудрасці, а ў яе цэлых тры!!!;-)
Наташка лічыць, што лепш зрабіць і пашкадаваць, чым не зрабіць і пашкадаваць. І калі я ў чарговы раз вагаюся, не праміне мне аб гэтым нагадаць.
Яна любіць фоткацца, а я люблю яе фатаграфаваць.


Мая сястра любіць піць чорную каву ў белым кубку.
І жыць не можа без салодкага.
Любіць рабіць маленькія прыемныя сюрпрызы.
Умее слухаць (што ў цяперашні час рэдкасць).
Выдатна робіць масаж і сама сабе абстрыгае  грыўку.
Усе кажуць, што мы падобныя знешне...



 
А я вельмі рада, што  яна ў мяне ёсць.

я, любімыя

Previous post Next post
Up