Хто яшчэ спадзяецца на лібэралізацыю, але-ж гэта не я! Коль ня біўся, каб на пошце своечасова зьяўляліся беларускія сьвяточныя паштоўкі й капэрты, выніку гэта дае (нягледзечы нават на пісьмовыя зварачэньні да "Белпочты") блізка да нуля. Сёлета ізноў атрымаў падобна "наш ответ лорду Керзону - фіга!" - РУП даслала на серабранаўскае адзьдзяленьне сувязі новых пяць капэртоў з выявамі ... расейска-савецкіх дзеячоў і "славянскага" (чытай, расейскага) базару. Асабліва парадаваў слаўны прадстаўнік беларускага народа, рэвалюцыянэр Фрунзэ))) З 1,5 сотні паштовак знайшлася толькі адна, з дапамогаю якей можна было-б паваншаваць ня толькі маскоўскага верніка. Асобнага (для немаскоўцаў) не знайшлася аніводнае! З Новым гОдам і старым ГадОм!