АКЦЫЯ САЛІДАРНАСЬЦІ ЛЯ КГБ, ШОС

Jan 31, 2011 15:27


 Партрэты палітвязьняў на тле адчыненага аўтозэка (фоты navicki)

Усё было, як заўжды, - акцыя пратэсту з  запозьненай інфармацыйнай падтрымкаю, жонка з заламанымі рукамі...
    

1. Журналістых апошнім часам зьбіраецца болей за ўдзельнікоў - моцна-такі дыктатар запугаў народ рэпрэсыямі(((



2. Але колькі сьмелых-такі знайшлося.



3. Жанкі заўжды больш спачувальныя. Альбо - сьмелыя?! Толькі не пасьпелі яны як сьлед разгарнуць плякаты й партрэты, як падруліў аўтозэк, і эмвэды хуценька загрузілі туды ўдзельнікоў. Партрэты й плякат былі ўшчэнт разарваныя.



4. Апроч аднаго ці двох.



5. Першы ўзяў у рукі яшчэ адзін мужчына, другі, з адбітком эмвэдаўскага бота - трапіў да невядомае жанчыны.



6. Гэных сьвятых жанок я бачу не ўпершыню.



7. Зноў пачалі зьбірацца людзі.



8. Падыходзяць яшчэ жанкі.



9. Плача, глезячы па партрэце, мама 20-гадовага Мікіты Ліхавіда, Алена.



10. Гэная жанчына здолела-такі запаліць сьвечку... Нарэзка з відэё.

11. Паўторны разгон (відэё navicki)



12. Зноў вярнуўся аўтозэк. Людзі ня надта й баяцца, але-ж пакрысе пачынаюць адсоўвацца.



13. Мяне брудны ўжо запрасіў застацца))) Мой прафэсор з кавёлкай і некалькі жанок яшчэ пакуль шчэ марудзяць з уцёкамі. Але не я.



14. Праз колькі хвіляў я ўжо еду ў аўтобусе (фота праз вакно) - ля КГБ ужо нікога, апроч патрулёў,  няма. Прабачце за дрэнную якасьць, пазычыў фоцік з малой памяцьцю, у мяне, звычайна, старэнькая  відэёкамэра)))


Відэё Свабоды

Пад час акцыі было затрымана 7 чалавек, сярод якіх - Максім Вінярскі, Зьміцер Бойка, Кася Людвіг, Паліна Кур’яновіч, Леанід Кулакоў, Марына Адамовіч.

У судзе Цэнтральнага раёна Менска прагучалі першыя прысуды 31.01.2011

Кася Людвік - 10 сутак, суддзя Наталля Вайцэховіч;

Паліна Кур’яновіч - 10 сутак, суддзя Леанід Ясіновіч;

Зміцер Бойка - штраф 30 базавых велічынь, суддзя Аляксей Бычко;

Аляксандр Іўлеў -- штраф 30 базавых велічынь, суддзя Леанід Ясіновіч;

Максім Вінярскі - 10 сутак;

Марына Адамовіч - штраф 30 базавых велічынь, суддзя Вікторыя Шабуня;

Леанід Кулакоў - штраф 30 базавых велічынь.

Затрыманых актывістаў развялі па розных кабінетах. Людзей, якія прыйшлі падтрымаць актывістаў, не пусцілі ў судовую залу. Міліцыянеры прапусцілі толькі сваякоў затрыманых.



"Што яму Грэкі, калі ён Поляк?"(с) Адзінкавы пікет салідарнасьці ў Кіраве, Расея. Учора ў іх таксама былі ператрусы й затрыманьні. Гэны хлопак 19-га быў сярод іншых Расейцоў, што падтрымалі нашыя справядлівыя патрабаньні чэсных выбароў. Цяпер іх шукае вайсковая конрвыведка нашага перадавога калхоза.

вязьніца, калябаранты, відэё, я пайду на Плошчу, разгон, унукі хлусьні, фота, Свабода, ліміта, настаўнікі Ілжы, ШОС, таптуны, ціхары, Салідарнасьць, нашая праўда! navicki, няволя, аўтазак, гэбня, палітвязьні, Радзіма

Previous post Next post
Up