ДЗЕ СТАТКЕВІЧ, САНЬНІКОЎ, ДЗЕ АСТАТНІЯ?!

Jan 30, 2011 18:00


Мы патрабавалі СВАБОДЫ ЎСІМ палітвязьням!

Гэбня хавае свае скрываўленыя іклы



Гэбэшнік хавае свой твар пад "проціжыдоўскім" шаліком.

Пасьля ссылкі ў Кобрынь журналісткі Наталі Радзінай гэбня  зьмяніла "меру стрыманьня" для яшчэ некалькіх нязначных для палітычнага небасхілу Беларусі асобаў, якія нібыта "заарганізавалі масавыя закалоты". Кожны зь іх мусіць да "справядлівага"суду знаходзіцца пад падпіскаю аб нявыезьдзе зь мейсца рэгістрацыі + забарона даваць інтэрвію (Вазьняк).  Журналістка Халіп-жа й кандыдат ў Прэзыдэнты Някляеў будуць й надалей знаходзіцца пад арыштам, цяпер хатнім, хаця "чэсныя"тэлеканалы ўжо ўваўсю распаўсюджваюць хлусьню, нібыта іх ВЫЗВАЛІЛІ(сам глядзеў аб 11-ай гадзіне)! Як і раней, яны пазбаўленыя права даваць інтэрвію, навет размаўляць па тэлефоне ці сустракацца з кім захочуць, яны пазбаўленыя на'т права на шпацыры. Не льга чытаць газэты, выходзіць ў Інтэрнэт, сустракацца ні з кім,  апроч жонкі й адваката (Някляеў) ці бацькоў і сына (Халіп). У хаце ўсей час знаходзяцца два гэбісты. Пры нейкім парушэньні з боку палітвязьня апошні будзе вернуты ў камору КГБ.  Пры сустрэчы Някляеў ня здолеў нават адказаць ні на воднае пытаньне, выглядаў ён на хворага.

Мы патрабавалі СВАБОДЫ палітзэкаў, а яны выводзяць пад хатні арышт невінаватых людзей, якія перахварэлі ў КГБ, якіх трымаць за кратамі ЎЖО НЕ ЛЬГА! ДЗЕ СТАТКЕВІЧ, САНЬНІКОЎ, ДЗЕ АСТАТНІЯ?! САНКЦЫІ, САНКЦЫІ СУПРОЦЬ ГЭТАГА ЗЛАЧЫННАГА РЭЖЫМУ!

Хатні арышт: што пра яго піша Крымінальна-працэсуальны кодэкс

СГ |22:32, 29 студзеня 2011НН

Згодна з артыкулам 125 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса РБ, хатні арышт можа суправаджацца наступнымі мерамі, якія ўжываюцца як паасобку, так і ў дапушчальнай сукупнасці:

1) забаронай выхаду з жытла поўнасцю або ў пэўны час; 
2) забаронай тэлефонных перамоў, адпраўлення карэспандэнцыі і выкарыстання сродкаў сувязі, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных пунктам 5 часткi другой гэтага артыкула; 
3) забаронай мець зносіны з пэўнымі асобамі і прымаць каго б там ні было ў сябе; 
4) прымяненнем электронных сродкаў кантролю і ускладаннем абавязкі насіць пры сабе гэтыя сродкі і абслугоўваць іх работу; 
5) ускладаннем абавязкі адказваць на кантрольныя тэлефонныя званкі або іншыя сігналы кантролю, тэлефанаваць па тэлефоне ці асабіста з'яўляцца ў пэўны час у орган дазнання ці іншы орган, які ажыццяўляе нагляд за паводзінамі падазронага або абвінавачанага; 
6) усталяваннем нагляду за падазраваным ці абвінавачваным або яго жыллём, а таксама аховай яго жылля або адведзенага яму ў жыллё памяшкання; 
7) іншымі падобнымі мерамі, якія забяспечваюць належны паводзіныя і ізаляцыю падазраванага, абвінавачанага ад грамадства.




29-30-га, Расея, Масква, амбасада РБ, салідарнасьць, свабоду палітвязьням, дзякуй, ШОС. (Радыё Свабода)

Анекдот. Але толькі ў суправаджэнні апазіцыянераў...

Народ на НН

Пасля вызвалення пад хатні арышт Халіп і Някляева Лукашэнку трэба дазволіць уезд у Еўрасаюз. Але толькі ў суправаджэнні двух апазіцыянераў, не пакідаючы сваёй машыны, не падыходзячы да вокнаў і не карыстаючыся сродкамі сувязі.

Свабоду палітвязьням!, навіцкі, сьцяг, салідарнасьць, ШОС, СьМІ, я пайду на Плошчу

Previous post Next post
Up