Мамска-спартовае :)

Dec 13, 2008 15:30

Сёньня мы зь Янікам вынайшлі новую гульню - "янікбол". Гуляецца на вуліцы, у лесе, на стадыёне. У янікболе бяруць удзел праходжыя дзядзі, цёці, мамкі з вазкамі, бабулькі з унукамі, сабачкі з гаспадарамі і дзеці любога ўзросту. Прынамсі, сёньня ў янікбол гулялі па чарзе: парачка бацькоў з хлопчыкам янікавага ўзросту, бабулечка з шасьці-сямігадовым унукам, сумны тата з гадавасікам і эпізадычна іншыя.

Правілы янікболу:
- бегаць за мячыкам навыперадкі;
- лупіць яго нагамі, рукамі і іншымі прадметамі;
- дзяліцца мячыкам з новымі удзельнікамі гульні;
- вішчаць і рагатаць;
- заахвочваць патэнцыйных гульцоў уласным энтузіязмам і ружовымі шчочкамі.

Так што, ўсе жадаючыя, далучайцеся :)

сын, адпачынак з дзіцем, мамскае

Previous post Next post
Up