(no subject)

May 22, 2011 22:59

Са сцяны навісае спіс недаробак і недапісак па дыпломе, крэатыў канчаткова высах на ўсё. З аднагрупніцай-русалкай намагаемся адгадаць, якія лексічныя адзінкі з беларускай мовы прысутнічаюць у мове спадарыні Вольгі Кузьміч, нашай загадчыцы кафедры беларускай мовы, якая ў свой час добра папсавала мне кроў і абавязкова будзе ў камісіі. Тыя ж словы мусяць быць і ў нашых дыпломах, а якіх у яе мове няма - ўжываць нельга...
А ўсё ж спектакль у пятніцу ("10 хвілін надзеі") быў выдатны, і другі раз паглядзела з задавальненнем, шкада толькі, што дайшлі не ўсе з сяброў, каго клікала. Ужо абажаю кожнага з актораў, захаплялася рухамі і позіркамі, інтанацыямі, ну а пра Ідэі і не рапавядзеш. Ліс - наогул герой, чамусьці быў са зламанай рукой і моооцна падбітым вокам, але граў, танчыў, а яго кавярня "пераназвалалася", праўда, праз вока міміка падалася не такой выразнай, як першы раз. Зацаніла фрыца, чалавек граў нібы адмоўнага персанажа - але персанаж так шчыра верыў у свае ідэалы, так непасрэдна паводзіўся, што быў не злодзеем, чалавекам... Не магу не бачыць сувязі паміж прыцягнутым з лютаўскай кніжнай выставы "Маленькім прынцам" з чароўнымі ілюстрацыямі і маёй сустрэчай з гэтым спектаклем, адзін ланцужок...
Травеньская ноч пахне надзвычай смачна, дом аброс ландышамі, а перад кампом пладзяцца смаўжовыя ракавінкі.
І толькі кавалкі дыплома і перадабарона ў чацвер атручваюць існаванне

У-нЯвер, што такое шчасце?, людзі, імпрэзы

Previous post Next post
Up